Жырмуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жырмуны
лац. Žyrmuny
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
Магдэбурскае права: 1724
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Жырмунскі
Насельніцтва: 662 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
СААТА: 4213813036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.22056° у. д. / 54.02222; 25.22056Каардынаты: 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.22056° у. д. / 54.02222; 25.22056
Жырмуны на мапе Беларусі ±
Жырмуны
Жырмуны
Жырмуны
Жырмуны
Жырмуны
Жырмуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жырму́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 662 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.

Жырмуны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя. За 5 км на поўдзень ад колішняга мястэчка знаходзіцца аднайменная вёска, дзе захаваліся руіны палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах Жырмуны ўпершыню ўпамінаюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 году баярын Войцех Кучук заснаваў тут касьцёл. У канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мантоўтавічаў.

У 1513 годзе Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша збудаваў тут новы касьцёл.

У пачатку XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбурскае права. У 2-й палове XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. На 1777 год у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 годзе Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касьцёл Сьвятога Крыжа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жырмуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Сьпярша мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў, потым Шванэбахаў.

На 1860 год у Жырмунах было 29 будынкаў, дзейнічалі касьцёл і малітоўны дом, працавалі шпіталь, школа і паштовая станцыя. На 1863 год — 19 жылых дамоў. У пачатку XX ст. адкрылася народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жырмуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жырмуны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Радунскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 году вёска ўвайшла ў склад Вярэнаўскага раёну. На 1971 год тут было 198 двароў, на 1993 год — 270, на 1997 год — 273. У 2000-я гады Жырмуны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 271 чал.[3]; 1863 год — 272 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 320 чал.; 1971 год — 587 чал.; 1993 год — 670 чал.[5]; 1997 год — 671 чал.[6]; 1999 год — 651 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 662 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Krzywicki J. Żyrmuny // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 895.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. ^ Шаблюк В. Жырмуны // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 384.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 470.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]