Жырона (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жырона
Поўная назва Girona Futbol Club, S.A.D.
Заснаваны 23 ліпеня 1930
Горад Жырона, Гішпанія
Стадыён Мантыліві
Умяшчальнасьць: 9286
Кіраўнік Abu Dhabi United Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gironafc.cat (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

«Жырона» (па-гішпанску: Girona) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Жырона. Заснаваны ў 1930 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавасьць да футболу ў горадзе зьявілася на пачатку XX стагодзьдзя. У 1920-я гады ў Жыроне існавала два клюбы, але празь фінансавыя чыньнікі яны былі ліквідаваныя.

23 ліпеня 1930 году ў кавярні Нара ў Жыроне быў утвораны новы клюб. 1 жніўня 1930 году гарадзкая рада ўхваляваля рашэньне на стварэньне спартовага клюбу, які цяпер мог выкарыстаць гарадзкі герб на сваёй эмблеме. Гэта стала магчыма дзякуючы намаганьням энтузіястаў на чале зь першым прэзыдэнтам клюбу Альбэртам дэ Кінтана дэ Леону[2]. Пасьля гэтага каманда далучылася да другога дывізіёну чэмпіянату Каталёніі. Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць клюбу «Калёнія».

У сэзоне 1935—1936 гадоў «Жырона» дэбютавала ў Сэгундзе. Клюб перамог у сваёй групе і ўзяў удзел у розыгрышы плэй-оф, дзе змагаўся супраць «Сэльты», «Сарагосы», «Арэнасу», «Мурсіі» і «Хэрэсу». У гэтае групе «Жырона» не здабыла посьпехаў і не атрымала права на прасоўваньне ў Ля Лігу. Па грамадзянскай вайне клюб спаборнічаў у ніжэйшых гішпанскіх двыізіёнах. У 1968 годзе пачалося будаўніцтва клюбнага стадыёну Мантыліві. Некаторы час «Жырона» нават апускалася на ўзровень рэгіянальных спаборніцтваў[3]. 16 чэрвеня 2008 году дзякуючы перамозе пад «Сэўтай» у плэй-оф, клюб дамогся вяртаньня ў Сэгунду пасьля 49-гадовай адсутнасьці[4][5].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуан Карляс 1988
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Гут’ерэс 2001
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Арнаў Мартынэс 2003
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Лёпэс 1989
7 Сьцяг Уругваю Нап Крыстыян Стуані (капітан) 1986
8 Сьцяг Украіны Нап Віктар Цыганкоў 1997
9 Сьцяг Украіны Нап Арцём Доўбік 1997
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Борха Гарсія 1990
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Валеры Фэрнандэс 1999
13 Сьцяг Аргентыны Бр Паўлё Гасаніга 1992
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Алеш Гарсія 1997
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуанпэ 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Бразыліі Нап Савію Марэйра (ар. Труа) 2004
17 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэлі Блінд 1990
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Торэ (ар. Барсэлёна) 2003
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Ляўрэана Вільля 1995
20 Сьцяг Бразыліі Аб Ян Коўту (ар. Ман. Сіці) 2002
21 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Янхэль Эрэра 1998
22 Сьцяг Калюмбіі ПА Джон Саліс 2004
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Іван Мартын 1999
24 Сьцяг Гішпаніі Нап Порту 1992
25 Сьцяг Гішпаніі Аб Эрык Гарсія (ар. Барсэлёна) 2001
26 Сьцяг Гішпаніі Бр Тоні Фуйдыяс 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]