Жыткавіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Жыткавіцкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Жыткавічы
Найбуйнейшыя гарады Жыткавічы, Тураў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Першы намесьнік
старшыні райвыканкаму
Аляксандар Наўныка
Насельніцтва (2009) 40 838[1]
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Плошча 2916,02[2] км²
Месцазнаходжаньне Жыткавіцкага раёну
Жыткавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-23-53
Паштовыя індэксы 247 9хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жы́ткавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Другі па велічыні раён у Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыткавічы ўпершыню згадваюцца ў Мэтрыцы Літоўскай у 1500 годзе ў складзе Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага, а потым Рэчы Паспалітай. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай, землі ўвайшлі ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі (1793), а Жыткавічы сталі цэнтрам воласьці спачатку ў Давыд-Гарадоцкім павеце, а затым — у Мазырскім павеце Менскай губэрні.

Жыткавіцкая воласьць у пачатку 1920-х гадоў — прыкладна 40 на 40 вёрст, 170 населеных пунктаў, 17 тысяч жыхароў. Воласьць складалася з 20 сельскіх саветаў. Да раянаваньня Жыткавіцкая воласьць займала 1500 кв. вёрст. Пасьля арганізацыі раёну ў ліпені 1924 году з далучэньнем часткі Дзякавіцкай воласьці, некалькіх населеных пунктаў Тураўскай і Ляскавіцкай валасьцей плошча яго дасягнула 2500 кв. вёрст. У воласьці налічвалася 18 004 чалавекі, у раёне — 25 608. Двароў — 4436, населеных пунктаў разам з хутарамі — 277. Асноўная маса насельніцтва — беларусы, 25 % выпадае на іншыя нацыі.

17 ліпеня 1924 году Жыткавіцкая воласьць была перайменаваная ў Жыткавіцкі раён.

У 1928 годзе раён аб’ядноўваў адзін местачковы і восем сельскіх саветаў з насельніцтвам 23 545 чалавек. У раённым цэнтры жыло 2334 чалавекі. У раёне налічвалася 3968 аднаасобных сельскіх гаспадарак.

Насельніцтва на 1 студзеня 1933 году — 28,5 тыс. чал. Сельсаветы: Бялёўскі (22 населеныя месцы, 166 гаспадарак, 892 жыхары), Браніслаўскі (17, 37, 202), Вятчынскі (17, 242, 1267), Дзякавіцкі (28, 165, 808), Жыткавіцкі (41, 383, 1926), Князь-Азерскі (13, 94, 509), Людзяневіцкі (42, 175, 1015), Ляхавіцкі (цэнтар сельсавета ў в. Пухавічы) (70, 117, 637), Руднянскі (89, 150, 423), Юркевіцкі (31 населенае месца, 57 гаспадарак, 325 жыхароў).

Прыкладна ў 1964 годзе прайшло ўзбуйненьне раёнаў, былі ліквідаваны Тураўскі й Ленінскі раёны, тэрыторыі якіх увайшлі ў склад Жыткавіцкага раёну (толькі раён Мікашэвічаў адышоў да Лунінеччыны).

У кастрычніку 1971 году Жыткавічы атрымалі статус гораду.

У 1992 годзе ў раёне адноўлена Тураўская і Мазырская япархія, заснаваная яшчэ ў 1005 годзе пасьля вадохрышча Кіеўскай Русі.

Геральдыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 верасьня 2011 году заснаваны сьцяг Жыткавіцкага раёну.[3]

Улада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стыршыні Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту:

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыткавіцкі раён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласьці. Мяжуе зь Петрыкаўскім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, з Столінскім і Лунінецкім Берасьцейскай, а таксама Любанскім і Салігорскім Менскай.

У сучасных межах з 1962 году агульная плошча раёну складае 2,9 тыс. км², зь іх 52% тэрыторыі займае лес зь перавагай іглічных і чорнаальховых драўняных парод, 13,9% тэрыторыі складаюць рэкі, азёры й штучныя вадаёмы, агульная зямельная плошча — 70,9 тыс. га, зь іх сельскагаспадарчых угодзьдзяў 65,1 тыс. га (21 гаспадарка), у тым ліку ральлі — 23,1 тыс. га.

У раёне 109 населеных пунктаў, зь іх — 107 сельскіх.

Адміністрацыйна Жыткавіцкі раён падзелены на два гарадзкія саветы дэпутатаў — Жыткавіцкі й Тураўскі, і дванаццаць сельскіх саветаў дэпутатаў — Азяранскі, Верасьніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Перароўскі, Рудненскі, Рычоўскі, Чырвоненскі й Юркевіцкі.

На тэрыторыі раёну пражывае 40 838[1] чалавек.

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесься. Паверхня нізінная, плоская, забалочаная, ляжыць на вышынях ад 120 да 145 м. Найвышэйшы пункт раёну — вёска Бялёў (184,1 м).

На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Чырвонае (найбуйнейшае ў Гомельскай вобласьці, яго плошча складае каля 40 км²) і Белае (15,6 км²), а таксама такія невялікія як Аблуква, Абядзь, Астовіца, Бабінец, Балкі, Беражныя, Бражын, Бяседка, Віркі, Вобча, Вусьце, Вусьцечына, Выдра, Галава, Глухава, Глухое, Дземеніца, Доўгая Тоня, Дуброўнае, Забень, Завехавае, Казеляц, Каліта, Канаплішча, Каросіна, Круг, Крыўскія, Ладычча, Лажэнь, Лінскае (Ліньскае возера), Лоша, Луке, Людомір (Людомер), Лябіхава, Мармузіха, Мута, Мысьлічы, Найда, Падшыбеннае, Перавалец, Плеса, Плеса, Плесцы (два возера), Плішын, Плоска, Плоскае, Плюшчын, Поўчын, Прыстань, Пясочнае, Раціўле, Рэчышча (тры возера каля в. Верасьніца), Серабраніца, Сіверскае, Скрыпіца, Скупа (Скупе), Старая Рака, Старык Шырокі, Стаяла, Стружыца, Суталь, Таплец, Усечына, Хофхлі, Хочанскі Варог, Чорны Вір, Шырокае, Яма.

Найбуйнейшая рака на тэрыторыі раёну — Прыпяць з прытокамі Случ, Сьцьвіга, Скрыпіца, Навуць, Сьвінавод, Гніліца.

Іншыя невялікія рэкі раёну: Бекава Рэчка, Вароніна (высахла), Волхва, Востранка, Глушыца, Глушэц, Дземенка, Рэчышча, Струмень, Утвоха, Халопская, Ясенеўка. Канавы: Галоўная, Заклецкая, Катуха, Ластоўская, Пагранічная, Рапішчынская, Расоская, Северская, Скрыпіца, Сяменчаская, Сямецкая Стрэлка. А таксама сажалкі: №1—17, Антонаў, Бароўскі, Верхні Цёмны, Вырастныя, Загразьзе, Заклецьце, Лісіцкія, Ніжні Цёмны, Смаловіцы.

Шмат каналаў: Беражэцкі, Беразьняцкi, Бычок, Жыткавіцкі, Найда-Бялёўскі, Рудзянецкi, Скрыпіцкі галоўны, Старажавецкі, Стары, Страявы, Сьвінаводзкі, Тураўскі галоўны, Угольскi, Хлупінскі.

Балоты: Асова, Белкі, Бусовішча, Вятлішча, Голае, Забай, Забегліцкае, Забочак, Зажыдзьдзе, Ланцава, Падбялёўскае, Падмарохарава.

Урочышчы: Агаркава, Акоп, Аржышча, Аток, Бабруйкава Гара, Балоньне, Балота Вялікае, Балота Рэзьзе, Баранаў Лясок, Бараўская Дача, Барочак, Барэшчына, Брусок, Булева Балота, Бутава, Волхава, Востраў, Вузкае, Вялікае Поле, Вялікая Ляхавіца, Вялікі Лес, Вялікі Праход, Вятчынскія Азёры, Гарадзец, Гарадок, Горка, Грабелька, Гулебшчына, Гута, Дварэц, Доўгая Града, Доўгая Ніва, Другая Горка, Дуброва, Заарэшнік, Забаўе, Завышынскае, Загор’е, Закорчын, Замак (Замчышча), Запрудзьдзе, Зарудзьдзе, Зарэчка, Зелянік, Казаргаць, Калоша, Камар Мох, Клішча, Красная Горка, Красны Бор, Крывавая Ніва, Кузьмова Гара, Куніца, Лавецкі Мох, Ластаўка, Ліпкі, Лука, Лухнаўскае, Лючычы, Майсееўка, Малая Ляхавіца, Малы Рог, Менаўніца, Мох, Муравін, Наваклецьце, Нагорная, Ніўкі, Нічкава, Новае, Новы Жадзень, Паварот, Пагібелька, Падкамянец, Паленкі, Панскае Поле, Папаснае, Першая Горка (Гарадзішча), Песчаніца, Печышча, Прыбручнае, Прырэзы, Рабы Мост, Радастойна, Райскае, Ракіта, Расея, Рудня, Рэчышча, Сад, Садовае, Старац, Старое Сяло, Стары Жадзенск, Сьвінен, Сьвінуха, Сьлідзіха, Сьляпецкія Пяскі, Сырэц, Сямёнава, Тоўстае Балота, Фёдарава Горка, Хвойна, Цярэбша, Швэдава Хвоя, Язьвінкі, Язьвінская Града.

У раёне разьмешчаныя: Нацыянальны парк «Прыпяцкі», частка дзяржаўнага батанічнага заказьніка «Нізоўе Случы», Жыткавіцкі й Ленінскі паляўнічыя заказьнікі, Жыткавіцкі батанічны заказьнік лекавых расьлін (Жыткавіцкі біялягічны заказьнік), помнік прыроды «Насаджэньне пантыйскай азаліі». Ёсьць таксама журавінавы й біялягічны заказьнікі. Да помнікаў прыроды адносіцца Вятчынскае насаджэньне рададэндрана жоўтага.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя тэмпэратура студзеня — мінус 5,9 градусаў, ліпеня — плюс 18,4 градусаў. Ападкаў выпадае 584 мм у год. Вэгетацыйны пэрыяд складае 197 дзён.

Геалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён вельмі багаты на карысныя выкапні, што абумоўлена яго разьмяшчэньнем адразу на дзьвюх вялікіх тэктанічных структурах: паўднёвым крыле Прыпяцкага прагіну й на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе. Вылучаюцца наступныя радовішчы: Тураўскае радовішча гаручых сланцаў (1181 млн т), радовішча бурага вугалю (25 млн т), радовішча будаўнічага каменя ў Жыткавічах (159,6 млн т), радовішча торфу з запасамі 126,7 млн т, у тым ліку радовішчы Булеў Мох (52,6 млн т), Межы (46,4 млн т), Іржышча — Ліпкія (15,2 млн т), радовішчы кааліну (17,7 млн т), у тым ліку радовішчы Дзедаўка (8,5 млн т) і Бярэзіна (7,7 млн т), а таксама Жыткавіцкая плошча калійных соляў, праяўленьні рэдкіх мэталаў на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе.

На тэрыторыі раёну маюцца радовішчы гаручых сланцаў, бурага вугалю, будаўнічага каменя, торфу і кааліну, рэдказямельных мэталаў, пяскоў, пяшчана-жвіравых сумесяў гліны, граніту, кварцавых гнэйсаў.

У апошні час стаіць пытаньне па распрацоўцы Жыткавіцкага радовішча бурага вугалю. І сапраўды, радовішча дэталёва разьведанае яшчэ ў 1979 годзе. Але пры распрацоўцы адкрытым спосабам зьявіцца шмат праблемаў, такіх як гідрагеалягічныя, экалягічныя й іншыя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1971 год — 60,0 тыс. чалавек.
  • 2000 год — 49,6 тыс. чалавек.
  • 2001 год — 48,7 тыс. чалавек.
  • 2006 год — 44,5 тыс. чалавек.
  • 2007 год — 43,9 тыс. чалавек.
  • 2009 год — 40 838[1] (перапіс)

Колькасьць насельніцтва складае 40 838[1] чалавек (2009). У гарадзкіх умовах пражываюць 18 860 чалавек, у сельскай мясцовасьці — 21 978. Цэнтрам раёну зьяўляецца горад Жыткавічы з колькасьцю насельніцтва 15 893 чалавек (паводле перапісу 2009 году). Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 14 чалавек на 1 км².

На тэрыторыі разьмешчаны 109 населеных пунктаў, у тым ліку гарады Жыткавічы й Тураў (адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, у ХII—ХIII стагодзьдзях — сталіца Тураўскага княства). Плошча раёну займае 2,91 тыс. км².

Паводле нацыянальнага складу насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 95,1%, расейцаў — 2,7%, украінцаў — 1,1%, палякаў — 0,1%, цыганаў — 0,7%, іншых — 0,3%[4].

На 1 студзеня 2008 году колькасьць насельніцтва складала 43,9 тыс. чалавек.

Былыя селішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя селішчы раёну: Аднаклецьце, Арэлец, Асавец, Астрэйка, Багданаўка, Базок, Балічы, Балота Падбялёўскае, Балота Падмарохарава, Балота Ланцава, Барок, Баршчавік, Беліч, Белы Бераг, Блізьніца, Богушы, Вадапойла, Вал, Валобка, Возера Белае, Вор, Востраў, Воўчая Галава, Вязьвінкі, Вялем'е, Вялікае Дворышча, Вялікая Голь, Вялікі Лес, Вярхі, Галенахіца, Гараваха, Гарожава, Гілёўка, Гліншчык, Глухі Бор, Гноішча, Гняздо Арловае, Грэчышча, Гусельніца, Дварэц, Дзедава Калодзьдзе, Дзярэнча, Доўгае, Ельца, Забай-балота, Завод Смалярны, Завялікі Лес, Загор’е, Закаліўе, Закаліўе, Залуб, Залужжа, Замасьцішша, Замосьце, Затапіла, Затычын, Заяцель-Востраў, Зімавішча, Зімовішча, Зладзееўка, Івань, Ігнатава-Тапіла, Каноўскае, Капліца, Кастрынь, Кнея, Кузін Праход, Лагвошчы-1, Лагвошчы-2, Леунь Тартэж, Ліпнікі, Лісіцы, Лук, Люлі, Ляскі, Маладзіца, Марыямпаль, Мар'янаўка, Махната, Мыла, Навіна, Надубава, Новасьлед, Новая, Нябец, Пагібелька, Падбайбалота, Падвідошын, Падлуб, Падлубеньне, Падрэчка, Падчарцёнак, Палом, Паросная, Паўказарма, Пепель, Плоскае, Плоскі, Подзішча, Прудаўшчына, Рагавік, Рычоўская Рудня, Самішча, Селішча, Сіцішча, Случ, Старое Кольна, Старое Сяло, Старомшын, Стар'ё, Стол, Сукачэвічы, Сьвірнішча, Сьвірнішча, Сьвірыдзіха, Сялко-Людзяневічы, Ускіца, Хвоя, Ходлін, Храпелеўскае, Чарга, Чорная Пасека, Чырвоны Бор, Чыстая Лужа, Эрнава, Юзін, Яблань, Язвы-Лес, Язьвінка, Яма, Янчадроўчына, Ястрабішча, Ятніца.

Эканоміка й прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1933 г. — 21 прадпрыемства.

Асноўныя прадпрыемствы Жыткаўшчыны: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод», Леспрамгас, завод «Сатурн», малаказавод, хлебзавод, торфа-брыкетны завод «Жыткавіцкі» ў пасёлку Чырвонае, кансэрвавы завод у Тураве, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Жыткавіцкі лясгас», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Жыткавіцкае», адкрытае акцыянэрнае таварыства «Жыткавічлес», адкрытае акцыянэрнае таварыства «Тураў». У прамысловасьці занятыя 1852 чалавекі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз тэрыторыю раёну праходзяць: чыгунка БерасьцеГомель, а таксама аўтамабільныя дарогі Берасьце — Гомель, МенскМікашэвічы, Жыткавічы — Столін, Жыткавічы — Любань. Па рацэ Прыпяць зьдзяйсьняецца непастаяннае за сучасным часам суднаходзтва. На поўначы раёну дзейнічае вузкакалейная чыгуначная сыстэма, што злучае торфапрадпрыемства ў пасёлку Чырвонае з Жыткавічамі й самімі торфараспрацоўкамі.

У 1986 годзе ў раёне вёсак Боркі й Чэрнічы пабудаваны мост цераз раку Прыпяць. Гэты мост грае вялізную ролю ў еднасьці раёну.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне працуе 33 агульнаадукацыйныя школы, у тым ліку 14 сярэдніх, 6 базавых, 2 пачатковыя, 11 вучэбна-пэдагагічных комплексаў, дзіцячы сад-школа, у якіх навучаюцца 6621 навучэнец. Заняткі праходзяць у адну-дзьве зьмены. У кожнай школе маюцца сталовыя, спартовыя залі, вучэбныя майстэрні, у некаторых школах арганізаванае бясплатнае кармленьне навучэнцаў.

Працуе школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў з колькасьцю 133 навучэнцаў.

Працуе 13 дашкольных устаноў, якія наведваюць 1340 дзяцей. Працуюць 2 Дамы дзіцячай і юнацкай творчасьці, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат.

У 2003 годзе адчынены цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, у 2005 годзе — сацыяльны прытулак.

У раёне адчынены 7 гімназічных клясаў, 4 ліцэйскія клясы, 25 клясаў з профільным вывучэньнем прадметаў.

Кніжны фонд у бібліятэках раёну налічае 405938 асобнікаў. Пэрыядычныя выданьні прадстаўленыя 466 асобнікамі газэт і часопісаў, адчынены прававы цэнтар інфармацыі.

У музычных школах і школах мастацтваў навучаецца 532 чалавека па 18 спэцыяльнасьцях.

Ва ўстановах адукацыі раёна працуюць 640 настаўнікаў, 113 выхавальнікаў дашкольных устаноў. У цяперашні час 106 (10,2%) пэдагагічных працаўнікоў маюць вышэйшую катэгорыю, 420 (40,4%) — першую, 321 (30,9%) — другую.

Выдаюцца газэты «Вольныя навіны» (Тураў) й «Новае Палесьсе» (Жыткавічы).

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква ў в. Верасьніца

У раёне працуе 127 установаў культуры: 18 сельскіх дамоў культуры, 41 сельскі клюб, 56 бібліятэк, 2 музычныя школы й 2 школы мастацтваў, 3 гарадзкія Дома культуры, раённы Дом культуры, Цэнтар фальклёру, краязнаўчы музэй. Пры іх створаныя й працуюць 738 фармаваньняў па розных кірунках, у працу якіх прыцягнута больш 5000 чалавек.

Зь ліку калектываў мастацкай самадзейнасьці 22 маюць званьні «народны» й «узорны». Найболей яркія й самабытныя калектывы — Тураўскі народны хор, які ў 2005 годзе адзначыў 60-годзьдзе, ансамбль танца «Прыпяць» і ансамбль народнай песьні «Ярок» Тураўскага ГДК, ансамбль народнай песьні «Жытніца» Жыткавіцкага РДК, найстарэйшы фальклёрны калектыў «Лянок» Буразьскага сельскага клюба й іншыя.

Традыцыйнымі сталі ў раёне сьвяты «Гуканьне вясны», «Купальле», сьвяты гарадоў, пасёлкаў, вёсак. У раёне адраджаюцца народныя абрады, а абраду «Юр’я» вёскі Пагост нададзены статус гісторыка-культурнай спадчыны.

Выяўленьню новых народных талентаў і выканаўцаў, падвышэньню ўзроўня майстэрства спрыяюць фэстывалі й агляды мастацкай самадзейнасьці: фэстываль «Салют, Перамога», прысьвечаны 60-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, фэстываль сямейнай творчасьці «Ад сям’і з надзеяй і паклонам», фэстываль самадзейнай творчасьці Тураўшчыны «З глыбiнь жыватворных», фэстываль дзіцячай творчасьці «Палеская вясёлка» й шматлікія іншыя. З народных рамёстваў шырокае распаўсюджваньне атрымалі ткацтва, гафт, разьбярства па дрэве, саломапляценьне, лазапляценьне, бандарства.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Горад Тураў, Замкавая гара.
  • Горад Тураў. Усесьвяцкая царква. Пабудаваная ў 1810 г.
  • Каменны крыж на могілках у в. Запясочча. Кожны год ён на некалькі мілімэтраў расьце зь зямлі.
  • Краязнаўчы музэй і Музэй Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» ў Тураве.

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне нарадзіліся акадэмік, хімік Фёдар Лахвіч, прафэсар, філёляг Н. Перкін.

Рэгіёны-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жыткавіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў