Жэрміналь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц жэрміналь

Жэрміна́ль (па-француску: germinal, паводле лац. germen — парастак) — 7-ы месяц (21/22 сакавіка — 19/20 красавіка) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]