Жэрэмі Марэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жэрэмі Марэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1984(1984-04-02)[1][2] (39 гадоў)
Рост 172 см
Вага 71 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2011
2011—2015
2015—2019
2019—2020
2020—2022
2022—2023
Ляр’ен
Алімпік Марсэль
Алімпік Ліён
Рэн
Ляр’ен
Мантаньярд
214 (12)
120 (2)
105 (0)
21 (1)
37 (0)
18 (0)
Зборныя
2018—2023 Мадагаскар 15 (1)

Жэрэмі́ Марэ́ль (па-француску: Jérémy Morel; нарадзіўся 2 красавіка 1984 году, Ляр’ен, Францыя) — колішні францускі футбаліст, левы абаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Мадагаскару, за якую ён атрымаў права выступаць празь месца нараджэньня свайго бацькі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марэль дэбютаваў за «Ляр’ен» ва ўзросьце 19 гадоў, выйшаўшы на замену Пап Малік Дыёпа, калі клюб атрымаў хатнюю паразу зь лікам 0:1 ад «Геньёну» 19 красавіка 2003 году. У клюбе з роднага гораду правёў амаль дзесяць сэзонаў[3].

19 чэрвеня 2011 году Марэль пакінуў «Ляр’ен» і далучыўся да клюбу «Алімпік» (Марсэль), падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Jérémy Morel // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в Jérémy Morel // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Accord de principe pour Jérémy Morel! Olympique Marseille

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]