Забалацкі сельсавет (Вярэнаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забалацкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Забалаць
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1522 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забалаць.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну. 11 лютага 1972 году да сельсавета далучана частка скасаванага Сьмільгінскага сельсавету, у склад сельсавета са Слабодкаўскага сельсавету перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка[1].

17 кастрычніка 2005 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў з складу сельсавету ў Місявіцкі сельсавет перададзеныя населеныя пункты Абрамішкі, Баброўнікі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Пятроўка, Слаўная, Станкілішкі, Сьмільгіні, Трайгі, Хутар Праважа, Ядэлеўцы і асобныя хутары вёскі Талочкі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. ^ «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 (рас.)