Забегліцкае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Забегліцкае — балота каля в. Бечы (Жыткавіцкі раён).

Назва зьвязана з беларускім геаграфічным народным тэрмінам «забега», забежніца — глухое, аддаленае месца. Аднак не выключана, што корань бег-л — у даным найменьні ўказвае на былую затоку, адгалінаваньне ад ракі, якое нібы «зьбегла» ў бок ад асноўнага рэчышча.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 703