Забудова Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Забудова Менску — найбольш каштоўны пласт архітэктуры Менску, які назапашваўся на працягу стагодзьдзяў і адлюстроўвае багатую культурна-гістарычную спадчыну места.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Высокі Рынак у 1840 годзе

Першаасновай Менску быў дзядзінец XI ст., што месьціўся ў нізіне, у месцы ўпадзеньня рэчкі Няміга ў Сьвіслач. У першапачатковы пэрыяд на фармаваньне пляновачнай структуры места вялікі ўплыў зрабіла пераважная трасоўка міжмескіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасьце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менску зрабіўся замак і разьмешчаны паблізу гандлёвы пляц трохкутнай канфігурацыі (Нізкі Рынак). Уздоўж рэчкі Нямігі, па Няміскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Сьвіслачы па Траецкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Пасьля, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага местабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы мескі цэнтар, рэгулярна сплянаваная ва ўласьцівых эпосе Адраджэньня традыцыях прастакутная плошча (Высокі Рынак). У XVII—XVIII стагодзьдзях умацаваньні места ўлучалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. У межах места канца XVIII ст., нягледзячы на клясыцыстычную перапляноўку, захаваўся агульны характар гістарычнай пляноўкі і абрысы многіх вуліцаў. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую прастакутную пляновачную сыстэму. У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя на тэрыторыі места фэадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадзкая і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менску, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасьцях. Акрамя таго, у сувязі з тэрытарыяльным ростам места ў пэрыяд бурнага разьвіцьця капіталістычных адносінаў узьніклі таксама і пэрыфэрыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесьці з драўлянай сядзібнай забудовай. Яшчэ ў 1920—1930-я рокі цэнтар Менску ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гістарычна-местабудаўнічае ўтварэньне, якое сынтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпохаў, хаця і тады зьнішчаліся каштоўныя грамадзкія будынкі.

Званіца езуіцкага калегіюму

У пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі архітэктурнай творчасьці на шкале каштоўнасьцяў культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Як і ў любым іншым месьце Беларусі, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасьцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасьці на мескую нерухомасьць. Зь вялікай колькасьці культавых будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX стагодзьдзя, да нашага часу зьберагліся толькі адзінкі. Само сэрца места пэрыядаў Полацкага княства і станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага было ператворанае ў транспартную разьвязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у сувязі з чым грунтоўна зьнішчаная архітэктурная спадчына на паверхні зямлі і археалягічная — у культурным пласьце.

Зьнішчэньне гістарычна-архітэктурнай спадчыны Менску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуніяцкая Царква Сьв. Духа
Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага

Расейскай уладай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Савецкай уладай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьв. Войцэха

Апроч гэтага за савецкім часам былі зьнішчаныя шматлікія фрагмэнты грамадзянскай забудовы XVII ст. — пачатку ХХ стагодзьдзя, адбылася кардынальная перабудова будынкаў касьцёла і кляштару марыявітак (Сувораўская вучэльня), старажытнага Ўшэсьценскага манастыра і аднайменнай царквы пры ім (Міністэрства абароны), Харальнай сынагогі (Нацыянальны драматычны тэатар імя Горкага).

Вуліцы і плошчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
8 Сакавіка плошча Нізкі Рынак плошча
Веры Харужай вуліца (з 1960) Зялёнае Колца вуліца
Максіма Багдановіча вуліца Вялікая Барысаўская вуліца[2] Аляксандраўская вуліца (пачатак ХІХ ст. — 1919)
Камунальная вуліца (1919—1936)
Максіма Горкага вуліца (1936—1991)
Валадарскага вуліца (з 1922) Серпухаўская вуліца
Віцебская вуліца Наваракаўская вуліца[3] Няміга-Ракаўская вуліца
Няміска-Ракаўская вуліца
Няміскі завулак
Вызваленьня вуліца Уваскрасенская вуліца Татарская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Вялікая Татарская вуліца
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гадлёвая вуліца (1866—2010)
Герцэна вуліца Малая Бэрнардынская вуліца Маламанастырская вуліца (1866—1922)
Архітэктара Заборскага вуліца 1-ы Сэмінарскі завулак Камунальны завулак (1957—2004)
Замкавая вуліца Замкавая вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 1866—1882)
Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926)
Кальварыйская вуліца Кальварыйская вуліца Кальварыйска-Ракаўская вуліца
Кальварыйскі тракт
Камсамольская вуліца Фэліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (1866—1922)
Траецкая набярэжная Траецкая набярэжная Аляксандраўская набярэжная
Камунальная набярэжная (да 2010)
Камуністычная вуліца Міхайлаўская вуліца 2-я Міхайлаўская вуліца
Чапскага вуліца (1919—1920)[2]
Мопраўская вуліца (1922—1946)
Калініна вуліца (1946—1961)
Карла Маркса вуліца Лошыцкая вуліца Базарная вуліца (1866—1881)
Падгорная вуліца (1881—1919)
Кастрычніцкая плошча Навамеская плошча (частка) Цэнтральная плошча (?—1984)
Кірава вуліца Магазынная вуліца Унівэрсытэцкая вуліца (?—1934)
Кірылы й Мятода вуліца Вялікая Бэрнардынская вуліца Манастырская вуліца (1866—1922)
Бакуніна вуліца (1922—1990)
Кісялёва вуліца (з 1983) Старажоўская вуліца
Куйбышава вуліца Плябанскія Млыны вуліца Плябанская вуліца (пачатак ХІХ ст. — 1866)
Шырокая вуліца (1866—1935)
Леніна вуліца Францішканская вуліца Губэрнатарская вуліца (1866—1922)
Ленінская вуліца (1922—1945)
Максіма Танка вуліца Новая вуліца[3] Навакрасная вуліца
Танкавая вуліца (1928—1998)
Мельнікайтэ вуліца Высокая вуліца[3] Глухоўская вуліца (частка)
Людамонцкі завулак (частка)
Глухая вуліца
Татарская Глухая вуліца
Ратамская вуліца (да 1976)
Незалежнасьці праспэкт Захараўская вуліца Савецкая вуліца (1919—1952 (частка)
Пушкінская вуліца (частка, да 1952)
Адама Міцкевіча вуліца (1919—1920)[4]
Сталіна праспэкт (1952—1961)
Ленінскі праспэкт (1961—1991)
Францішка Скарыны праспэкт (1991—2005)
Няміга вуліца Няміская вуліца Няміга-Школьная вуліца (частка)
Няміга-Раманаўская вуліца (частка)
Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926)
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я)
Парыскай Камуны плошча Траецкая Гара плошча Траецкі Рынак плошча (канец ХVI — пачатак ХІХ стагодзьдзі)
Траецкая плошча (пачатак ХІХ ст. — 1919)
Пераможцаў праспэкт Школьная вуліца (частка)
Паркавая магістраль
Машэрава праспэкт (1980—2005)
Ракаўская вуліца Ракаўская вуліца Юраўская вуліца (частка)
Новафранцішканская вуліца (частка)
Астроўскага вуліца (1937—1993)
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (1866—1917)
Волі пляц (1917—1933)
Старавіленская вуліца Віленская набярэжная[3] Віленская вуліца
Старажоўская вуліца Старосьцінская Слабада вуліца (частка)
Радашкоўская вуліца (частка)
Траецкая вуліца (частка)
Стараслабадзкая вуліца (1866—1987)
Сьвярдлова вуліца Каломенская вуліца Ігуменская вуліца (1919—1920)[2]
Фрунзэ вуліца Шпітальная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Кашарская вуліца Батальённая вуліца (1866—1882)
Скобелеўская вуліца (1882—1919)
Чычэрына вуліца Георгіеўская вуліца (да 1922)
Шпалерная вуліца Уваскрасенская вуліца Уваскрасенскі завулак
Вызваленьня вуліца
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922)
Юбілейная плошча Юбілейная плошча Плошча 25 Кастрычніка
Янкі Купалы вуліца Траецкая вуліца (частка)
Ягораўская вуліца (частка)
Паліцэйская вуліца (частка, 1866—1919)
Набярэжная вуліца (частка)
Пралетарская вуліца (частка)
Кастрычніцкая вуліца (1919—1948)
Івана Луцкевіча вуліца (частка, 1941—1944)

У 1866 року, па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня К. Каліноўскага, улады Расейскай імпэрыі надалі большасьці вуліцам Менску тыповыя расейскія назвы. Адбылося першае ў гісторыі места буйнамаштабнае перайменаваньне (агулам 17 вуліцаў і завулкаў[5]). На 2012 г. назоваў вуліцаў у гонар пісьменьнікаў у Менску было больш, чым ва ўсялякім іншым горадзе Беларусі[6].

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відавочна, мэтады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёну Менску, акрамя рэстаўрацыі і прыстасаваньня помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і добраўпарадкаваньня мусяць улічваць і неабходнасьць дакумэнтальнага, поўнага ўзнаўленьня страчаных аб’ектаў. Гэта датычыцца ня толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Сьвятадухаўская царква ў Высокім Месьце, але і шэраговых гістарычных будынкаў.[7]

У 2007 годзе ў сярэднім на аднаго жыхара стала прыпадаць 19 кв.м жылой плошчы, што складае парог здаровага жыльля. У 2012 годзе ў сярэднім на жыхара прыпадала 19,5 кв.м. жылой плошчы[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руслан Гарбачоў. 10 найстарэйшых будынкаў Мінска паводле Уладзімера Дзянісава // Салідарнасць, 17 красавіка 2009
  2. ^ а б в Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  3. ^ а б в г План губернского города Минска (1858) // Т. А. Карповіч. Культурнае жыццё Мінска I паловы XIX стагоддзя. — Мінск: «Рыфтур», 2007. С. 4—5.
  4. ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
  5. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
  6. ^ Аляксандар Пукшанскі. Штаны і іншыя вуліцы // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 288—296
  8. ^ Сьвятлана Бусько. Менск — горад з самай шчыльнай забудовай сярод эўрапейскіх гарадоў-мільёньнікаў // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]