Забыцьцё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Забыцьцё — уяўляецца перш за ўсё як шкоду, нанесеную надзейнасьці памяці, — заганнасьць, слабасьць, прабел. У першым набліжэньні cама памяць ўяўляецца, як змаганьне з забыцьцём. Аднак яно не зьяўляецца ворагам памяці, як можа падацца на першы погляд. Між памяцьцю і забыцьцём існуе своеасаблівая дамова. Забыцьцё не зьяўляецца дысфункцыяй, бракам памяці, яна хутчэй зьяўляецца яе абавязковай умовай. Мы не можам узгадаць усё, але ня можам усё і распавесьці, расповед характарызуецца пэўнай адборлівасьцю. Стратэгія забыцьця: заўжды можна распавесьці па-іншаму, аб чымсьці не ўзгадаць, розным чынам зьмяніць акцэнты ці характар дзеяньня. З аднаго боку забыцьцё ачышчае мінулае чалавека ад шкодных яму ўспамінаў дзеля захаваньня ягонай асобы, з іншага яно не атаясамліваецца з пэўнай амністыяй-амнэзіяй і не складае асобную разбуральную сфэру адрозную ад памяці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.