Заводзкі раён (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Заводзкі раён
Mn zav.gif
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус унутрыгарадзкі раён
Уваходзіць у Менск
Улучае
Дата ўтварэньня 17 сакавіка 1938
Кіраўнік адміністрацыі Алег Жагло
Насельніцтва (2009) 238,798
Плошча каля 36 км²
Заводзкі раён у абрысах Менску
Заводзкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт

Заводзкі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца на паўднёва-ўсходняй частцы гораду. Адзін з буйнейшых раёнаў гораду. Плошча раёну складае прыкладна 36 км². Насельніцтва раёну складае 238 798 чалавек (перапіс 2009). Уключае мікрараёны Чыжоўка, Ангарская, Паўночны пасёлак, Шабаны, Сосны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады на паўднёва-ўсходняй ускраіне гораду, вядомай як Архіерэйскі гай, потым Чырвонае ўрочышча, пачынаюць будавацца прамысловыя прадпрыемствы. У 1938 у Менску ствараюцца тры першыя раёны, гэтая тэрыторыя ўваходзіць у склад Сталінскага раёну.

У 1944 Дзяржаўны камітэт абароны прыняў пастанову аб арганізацыі ў вызваленым Менску аўтазборачнага заводу. У 1948 пачынаецца будаўніцтва Дзяржаўнага падшыпнікавага заводу, у 1951 — першая прадукцыя.

2 лістапада 1961 Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Сталінскі раён Менску перайменаваны ў Заводзкі.

У 1966 створанае Менскае вытворчае аб’яднаньне па выпуску цацак «Мір», у 1968 пабудаваны малочны камбінат, у 1974 — мясаперапрацоўчы завод. Узьведзеныя гасьцініца «Турыст» (1973), Палац культуры й тэхнікі Менскага аўтазаводу (1975), буйнейшы ў горадзе ўнівэрмаг «Беларусь» (1978). У гэтыя ж гады пабудаваная ЦЭЦ-3 і многія іншыя прадпрыемствы.

У 1978 частка тэрыторыі раёну перадаецца ўтворанаму Партызанскаму раёну.

У 1980-я — 1990-я актыўна забудоўваецца мікрараён Шабаны, спэцыялізацыя яго прадпрыемстваў — будаўнічая.

У лістападзе 1997 гарадзкі пасёлак Сосны ўключаны ў склад Заводзкага раёну.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самы індустрыяльна разьвіты раён Менску. У раёне месьцяцца 33 прамысловыя прадпрыемствы, асноўная галіна — машынабудаваньне й мэталаапрацоўка: 19 прадпрыемстваў, сярод іх такія гіганты як Менскі аўтамабільны завод, Менскі завод колавых цягачоў, Менскі падшыпнікавы завод. У прамысловасьці, будаўніцтве, гандлі й бытавым абслугоўваньні занятыя звыш 75 тысяч чалавек, у тым ліку ў галінах матэрыяльнай вытворчасьці 40 тысяч чалавек.

Сярэднемесячны аб’ём вытворчасьці складае 20% прамысловай вытворчасьці гораду. Пастаўкі прадукцыі на экспарт складаюць 30% экспарту гораду.

Транспартная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя магістралі — Партызанскі праспэкт, вуліцы Пляханава, Ангарская, Кабушкіна, Ташкенцкая.

7 лістапада 1997 году былі адкрытыя станцыі 2-й лініі Менскага мэтрапалітэну «Партызанская» і «Аўтазаводзкая», а ў 2001 годзе была адкрытая станцыя «Магілёўская». Таксама раён злучаны зь іншымі раёнамі гораду з дапамогай аўтобусных, тралейбусных і трамвайных сетак.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну месьцяцца:

У раёне дзейнічаюць 35 агульнаадукацыйных школаў, уключаючы дзьве гімназіі.

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 4-я гарадзкая дзіцячая клінічная бальніца
  • 5-я гарадзкая клінічная бальніца (у склад уваходзіць радзільны пакой)
  • 10-я дзіцячая гарадская клінічная паліклініка
  • 4-я гарадзкая клінічная стаматалягічная паліклініка
  • 17 гарадзкая паліклініка
  • 21 цэнтральная раённая паліклініка
  • 22 гарадзкая паліклініка
  • 22-я гарадзкая дзіцячая паліклініка
  • 23-я гарадзкая дзіцячая паліклініка
  • 36 гарадзкая паліклініка