Загад 66

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імпэратар аддае Загад 66

Зага́д 66 (па-ангельску: Order 66) — адзін з загадаў, які прызначаўся ад самага пачатку для арміі клонаў. Загад 66 быў адным з непрадбачных загадаў, які быў аддадзены вялікай арміі Рэспублікі вярхоўным канцлерам Палпатынам з мэтай зьнішчэньня ўсіх джэдаяў і ўсталяваньня імпэрскай дыктатуры. Клоны былі навучаныя падпарадкоўвацца гэтаму загаду без ваганьняў. Загад заклікаў да ўсеагульнага зьнішчэньня ўсіх джэдаяў як здраднікаў.

Загад 66 аддае імпэратар Палпатын у трэцім эпізодзе «Зорных войнаў». Пачуўшы гэты загад, клоны пачынаюць без ваганьняў зьнішчаць усіх джэдаяў і іншых прыхільнікаў старой Рэспублікі. Мэтаю гэтага загаду было хутчэйшае падпарадкаваньне ўсёй галяктыкі Палпатыну й усталяваньне паўсюль імпэрскіх парадкаў. Загад 66 адзначыў пачатак вялікага тэрору супраць дэмакратычных каштоўнасьцяў. Зь яго пачалося фармаваньне Імпэрыі ліха.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]