Заглембе Любін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заглембе Любін
Поўная назва па-польску: Zagłębie Lubin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1945
Горад Любін, Польшча
Стадыён Заглембія
Умяшчальнасьць: 16 300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
zaglebie.com (пол.)

«Загле́мбе» (па-польску: Zagłębie) — польскі футбольны клюб з гораду Любіна. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы (1991, 2007).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя клюб пачалася ў жніўні 1945 году, калі былы нямецкі горад Любэн стаў польскім Любінам. У групе этнічных палякаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў былой частцы Ўсходняй Польшчы, было некалькі аматараў футболу, у тым ліку гульцы і дзеячы львоўскай «Погані». Некаторыя зь іх былі чальцамі яшчэ даваеннай Моладзевай арганізацыі асацыяцыі працоўных унівэрсытэтаў (польск. Organizacja Mlodziezy Towarzystwa Uniwersytetow Robotniczych). У жніўні 1945 году гэтая купка стварыла футбольную дружыну пад назвай OMTUR, якая праводзіла свае гульні на былым нямецкім полі, разьмешчаным на вуліцы Касьцюшкі. Гульні ОМТУРу карысталіся вялікай папулярнасьцю, прыцягваючы натоўп людзей. Сярод зацятых супернікаў клюбу была каманда мясцовага гарнізону Чырвонай арміі, якія ўпершыню згулялі паміж сабой увосень 1945 году.

У сакавіку 1946 году на грунце ОМТУР быў сфарміраваны спартовы клюб «Завіша» паводле імя сярэднявечнага рыцара Завішы Чорнага[3]. Сярод гульцоў клюбу вылучаліся Эміль Чыжоўскі, які раней гуляў за львоўскую «Погань», Тадэвуш Рэля з тарнаўскай «Тарновіі» і Станіслаў Лясьнеўскі, які непрацяглы час абараняў колеры кіеўскага «Дынама». У 1949 годзе «Завіша» зьмяніла назву спачатку на «Гвардыю», а ў 1951 годзе клюбу надалі назоў «Спойня». У 1953 годзе каманда вярнулася да сваёй першапачатковай назвы «Завіша». У 1957 годзе ля Любіна былі выяўленыя багатыя радовішчы медзі. З будаўніцтвам шахты каманда атрымала сталае фінансаваньне. У 1961 годзе назва клюбу зноўку была зьмененая, але гэтым разам на «Гурнік»[3]. Нарэшце, у 1966 годзе ягоны назоў канчаткова быў зьменены «Заглембе»[3]. У 1968 годзе любінцы прасунуліся да трэцяга дывізіёну[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]