Загрэбскі заапарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Загрэбскі заапарк
харв. Zološki vrt grada Zagreba
Заснаваны 27 чэрвеня 1925
Разьмешчаны Загрэб
Плошча 7 га
Колькасьць жывёлаў 2225
Колькасьць відаў 275
Каардынаты 45°49′22″ пн. ш. 16°1′19″ у. д. / 45.82278° пн. ш. 16.02194° у. д. / 45.82278; 16.02194Каардынаты: 45°49′22″ пн. ш. 16°1′19″ у. д. / 45.82278° пн. ш. 16.02194° у. д. / 45.82278; 16.02194
Загрэбскі заапарк на мапе Харватыі
Загрэбскі заапарк
Загрэбскі заапарк
Загрэбскі заапарк
zoo.hr

Загрэбскі заапарк — гарадзкі заапарк, разьмешчаны ў сталіцы Харватыі горадзе Загрэб. Гэта адзін з трох харвацкіх заапаркаў. Разьмешчаны ў парку Максімір. Плошчу ўласна заапарка складае 5,5 га, разам з азёрамі і сажалкамі — 7 га. Усяго ў загрэбскім заапарку ўтрымліваюцца 2 225 асобінаў 275 відаў жывёл.

Сярод цікавых і рэдкіх жывёлаў загрэбскага заапаркаў — сьнежны барс, малая панда, акапі, шаблярогая антылёпа, зубар, карлікавы гіпапатам, двухгорбы вярблюд ды іншыя. Заапарк быў адкрыты 17 чэрвеня 1925 году харвацкім водным інжынэрам і філятэлістам Міё Філіпавічам.

Заапарк зьяўляецца чальцом Сусьветнай асацыяцыі заапаркаў і акварыўмаў, удзельнічае ў эўрапейскай праграме відаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрэбскі заапарксховішча мультымэдыйных матэрыялаў