Закон захаваньня электрычнага зараду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зако́н захава́ньня электры́чнага зара́ду — адзін з фізычных законаў захаваньня, які сьцьвярджае немагчымасьць зьнішчэньня (бясьсьледнага зьнікненьня) або, наадварот, зьяўленьня зьніадкуль электрычнага зараду.

Фармулёўка закону:

Агульны зарад электрычна ізаляванай сыстэмы не зьмяняецца.

Упершыню сфармуляваны Бэнджамінам Франклінам у 1747 годзе[1].

Гэты закон выконваецца нават пры анігіляцыі электрона ды пазытрона, калі зьнікаюць адмоўны ды дадатны зарады, а сума застанецца роўнай нулю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікуліч А.С. Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм. — Мн.: Выш. шк., 1995. — С. 7.