Закрэўшчына (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Закрэўшчына
трансьліт. Zakreŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 39 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807061
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′17″ пн. ш. 25°36′43″ у. д. / 54.07139° пн. ш. 25.61194° у. д. / 54.07139; 25.61194Каардынаты: 54°4′17″ пн. ш. 25°36′43″ у. д. / 54.07139° пн. ш. 25.61194° у. д. / 54.07139; 25.61194
Закрэўшчына на мапе Беларусі ±
Закрэўшчына
Закрэўшчына
Закрэўшчына
Закрэўшчына
Закрэўшчына
Закрэўшчына

Закрэ́ўшчына[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Закрэўшчына ў Седліцкай воласьці ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. належаў памешчыку Воўку. 3 1903 г. на р. Апіта дзейнічаў млын (да 1970-х гадоў). У 1905 г. 35 жыхароў, 425 дзесяцін зямлі. На вясковых могілках дзейнічала драўляная праваслаўная капліца.

У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 1 двор, 23 жыхары.

3 12.10.1940 г. былы маёнтак (8 двароў, 21 жыхар) у Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У пасьляваенны час маёнтак стаў вёскай. 3 1950 г. у калгасе «Чырвоная зара», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. вёска, 121 жыхар. Потым у складзе калгаса імя А. У. Баўма.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 39 чалавекі[2]
  • 1999 год — 69 жыхароў, 30 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.