Залатая вольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выбары караля ў 1573 годзе. Карціна Яна Матэйкі

Залата́я во́льнасьць (па-лацінску: Aurea Libertas; па-польску: Złota Wolność) — адна са з’яваў у унікальнай арыстакратычнай палітычнай сыстэме Польскага каралеўства (1385—1569) і пазьней, пасьля Люблінскай уніі (1569), у Рэчы Паспалітай. У гэтай сыстэме ўся шляхта валодала роўнымі і шырокімі правамі і прывілеямі. Кожны шляхціч меў права абірацца на пасады і судзіцца з кожным шляхцічам, панам і магнатам на роўных. Пасады надаваліся каралём, але былі пажыццёвымі. Шляхта мела манаполію на ўдзел у палітычным жыцці і заканадаўчым органе, Вальным сойме, рашэнні соймаў з 1649 г. г. павінны былі прыймацца адзінагалосна liberum veto. Абіранне на агульным сойме караля, які пры абранні абавязаны быў падпісаць "Пакты канвента", і выконваць іх пад час свайго праўлення. Кожны новы кароль пераабіраўся пановаму , пацьверджваючы старыя законы і дапаўняючы іх новымі абяцаннямі. у выпадку парушэння каралём правоў шляхты яна мела права законнага ўзброенага паўстання супраць тыраніі - права рокаша.

Залатая вольнасьць была унікальным зьявай ў век абсалютызма ў Эўропе. У выніку злоўжываньняў залатой вольнасьцю і правам «liberum veto» цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям Польшчы (Расеі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і зьдзейсніць тры Падзелы Рэчы Паспалітай.