Залатая зорка (Азэрбайджан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэдаль «Залатая зорка»
Арыгінальная назва «Qızıl Ulduz» medalı
Краіна Азэрбайджан Азэрбайджан
Тып мэдаль
Каму ўручаецца азэрбайджанскія дзяржаўныя службоўцы, грамадзяне й неграмадзяне, замежнікі
Падставы ўзнагароджаньня за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай рэспублікі, забесьпячэньне бясьпекі цывільнага насельніцтва
Статус уручаецца
Статыстыка
Парамэтры 27 мм х 20 мм,
21,5 грамаў
Дата заснаваньня 25 сакавіка 1992 (32 гады таму)
Старэйшая ўзнагарода мэдаль „Герой Айчыннай вайны“[d][1]
Малодшая ўзнагарода мэдаль „За Радзіму“[d][1]

Мэда́ль «Залата́я зо́рка» (па-азэрбайджанску: «Qızıl Ulduz» medalı) — асаблівы знак адзнакі Нацыянальнага героя Азэрбайджану. Найвышэйшая ступень адрозьненьня Азэрбайджанскай рэспублікі.

Зацьверджаная прэзыдэнтам Азэрбайджана Абульфазам Эльчыбэем 25 сакавіка 1992 року законам № 201. Упершыню мэдалём былі ўзнагароджаныя 23 чалавекі ў чэрвені 1992 року.

Узнагарода надаецца за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай рэспублікі, забесьпячэньне бясьпекі цывільнага насельніцтва.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдаль на марцы Азэрбайджану 2011 року

Новы мэдаль «Залатая зорка» уяўляе зь сябе залатую васьміканцовую зорку з гладкімі дзьвюхграневымі прамянямі дыямэтрам 31,5 мм, злучаную дзьвюма вушкамі і колцам зь пяцікутнай пласьцінай, акаймаванай па пэрымэтры венцам 27×20 мм. Унутраная частка пласьціны абцягнутая муаравай стужкай, колеры якой адпавядаюць сьцягу Азэрбайджанскай рэспублікі (блакітны, чырвоны, зялёны). На рэвэрсе мэдаля ў цэнтры надпіс «Azərbaycanın Milli Qəhrəmanı». У верхнім прамяні выгравіраваны парадкавы нумар. Мэдаль носяць на левым баку грудзей вышэй за іншыя ордэны і мэдалі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова мэдаль меў форму пазалочанага паўмесяца, павернутага направа, унутры якога разьмяшчалася васьміканцовая зорка з гладкімі дзьвюхграневымі прамянямі на пярэднім баку.

Мэдаль «Паўмесяц і Зорка»

Адваротны бок мае гладкую паверхню і абмежаваны па контуры выступаючым тонкім венцам. У цэнтры мэдалю разьмешчаны надпіс выпуклымі літарамі: «Нацыянальны герой Азэрбайджану». У верхнім прамяні — нумар мэдаля, вышынёй 1 мм.

Мэдаль з дапамогаю вушка і кольца злучаны з мэталёвай пазалочанай калодачкай, якая ўяўляе зь сябе пяцікутную пластынку вышынёй 20 мм і шырынёй 26 мм, акаймаваную па пэрымэтру венцам. Уздоўж асновы калодачкі ідуць прарэзы, унутраная частка абцягнутая муаравай трохколернай стужкай у адпаведнасьці з разфарбоўкай дзяржаўнага сьцягу Азэрбайджанскай рэспублікі. Маса 21,5 грамаў.

Закон ад 7 ліпеня 1992 року абвяшчаў:

3акон Азэрбайджанскай рэспублікі ад 7 ліпеня 1992 г. № 201

«Пра ўсталяваньне асобага знаку адрозьненьня Нацыянальнага героя Азэрбайджану»
Нацыянальны сход Азэрбайджанскай рэспублікі пастанаўляе:
1. Усталяваць асобы знак адрозьненьня Нацыянальнага героя Азэрбайджану — мэдаль «Паўмесяц і Зорка».
2. Зацьвердзіць выяву й апісаньне мэдалю «Паймесяц і Зорка» (прыкладзеныя).

Прэзыдэнт Азэрбайджанскай рэспублікі Абульфаз Эльчыбэй.

Пасьля прыняцьця зьмяненьняў і дапаўненьняў паводле закону № 429 ад 6 лютага 1998 да ранейшага закону ў якасьці знаку ўзнагароды «Нацыянальны герой Азэрбайджану» быў выпушчаны мэдаль «Залатая зорка».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]