Залатая котка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залатая котка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
СямействаКаціныя (Felidae)
ПадсямействаМалыя каты (Felinae)
РодКаракалы (Caracal)
ВідЗалатая котка
Бінамінальная намэнклятура
Caracal aurata
(Temminck, 1827)
Арэал
Арэал

Залата́я ко́тка, таксама залатая афрыканская котка (Caracal aurata) — драпежны сысун сямейства каціных.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залатая котка жыве ў трапічных дажджавых лясах Экватарыяльнай Афрыкі, трапляецца ад Сэнэгалу да паўночнай Анголы і ад Конга на захадзе да паўднёвай Кеніі на ўсходзе. Асноўная яе папуляцыя жыве ў басэйне Конга і на вакольных тэрыторыях.

Постаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удвая большая за свойскую котку. Даўжыня цела 0,9—1,2 м, доля хваста 2/7—1/3 агульнай даўжыні; вышыня ў карку — 38—50 см. Вага самцоў у сярэднім — 11—14 кг; адзіная ўзважаная саміца важыла 6,2 кг. Вушы закругленныя, звонку цёмныя; галава маленькая.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Profelis aurataтаксанамічная інфармацыя