Залаты ключык, альбо прыгоды Бураціна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залаты ключык, альбо прыгоды Бураціна
Золотой ключик, или Приключения Буратино
Жанр: казка
Аўтар: Аляксей Талстой
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 1936
ISBN: 978-5-465-01370-3

Залаты́ клю́чык, альбо́ прыго́ды Бураці́на (па-расейску: Золотой ключик, или Приключения Буратино) — аповесьць-казка Аляксея Мікалаевіча Талстога, напісаная ім паводле казкі Карлё Калёдзі Прыгоды Пінокіё. Гісторыя драўлянай лялькі.

Казка распавядае пра хлопчыка-ляльку з вострым носам Бураціна, вычасанага з палена татам Карла. Бураціна пападае да злога гаспадара тэатра Карабаса Барабаса, дзе пакутуюць іншыя лялькі, але ён распавядае аб таемным пакоі ў таты Карла праз што атрымлівае свабоду і 5 залатых манэт. Потым яго спрабуюць падмануць ліса Аліса і кот Базіліа, але яму дапамагаюць лялькі, якія зьбеглі ад Карабаса Барабаса. У рэшце рэшт Бураціна знаходзіць залаты ключык ад таемнага пакоя таты Карла дзе знаходзіца тэатар у якім лялькі могуць граць самі.