Залаты мяч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Залаты мяч» (па-француску: Ballon d'or) — футбольная ўзнагарода, заснаваная францускім футбольным журналам «France Football». З 2010 году ўзнагарода ўручаецца ФІФА.

Узнагароду атрымлівае найлепшы гулец футбольнага сэзону ў Эўропе. Каб атрымаць узнагароду гулец мусіць выступаць за клюб, што грае пад юрысдыкцыяй УЭФА. Да 1995 году гулец мусіў мець грамадзянства адной з краінаў, што ўваходзяць у УЭФА. Уладальніка ўзнагародны вызначае галасаваньне журналістаў газэт з кожнай краіны-ўдзельніка УЭФА.

Уладальнікі «Залатога мяча»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Незаслужана забытыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1950-х гадоў адным з найлепшых футбалістаў быў нападнік мадрыдзкага «Рэалу» Фэранц Пушкаш, былы гулец зборнай Вугоршчыны, які эміграваў з краіны пасьля вугорскага паўстаньня 1956 году. За яго прынцыпова не падавалі галасы прадстаўнікі сацыялістычных краін, у выніку чаго Пушкаш так ні разу і не атрымаў «Залаты мяч».

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1995 году ўзнагарода ўручалася толькі футбалістам, выступоўцам за зборныя эўрапейскіх краін. У першы ж год, калі правіламі было дазволенае высоўваць на прыз неэўрапейскіх футбалістаў, выступоўцаў за эўрапейскія клюбы, «Залаты мяч» атрымаў футбаліст з Афрыкі — Джордж Вэа.

Больш за ўсё ў гісторыі ўзнагароджаньняў «Залатым мячом» узнагароджваліся гульцы атакавалага плану, чыя прыгожая гульня больш за ўсё прыцягвае, і захоплівае ўвагу гледачоў. За ўсю гісторыю ўзнагароджаньня больш за ўсё ўзнагароды ганараваліся нападнікі — 31 гулец, што складае 62% ад агульнага ліку ўзнагароджаных, паўабаронцы — 14 (28%), абаронцы — 4 (8%), і адзіны чалавек які ганараваўся зьваньня лепшага гульца «старога сьвету», які гуляў на брамавай пазыцыі — Леў Яшын, які атрымаў «Залаты мяч» у 1963 годзе ва ўзросьце 34 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Залаты мячсховішча мультымэдыйных матэрыялаў