Зальвянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Зальвянка
Агульныя зьвесткі
Выток паміж вёскамі Лідзянамі і Кулявічамі
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 170 км
Сярэднегадавы сьцёк 11 м³/с
Плошча басэйну 1940 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Зальвя́нка, Зэльвенка — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 170 км. Плошча вадазбору 1940 км². Выдатак вады ў вусьці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца паміж вёскамі Лідзянамі і Кулявічамі Сьвіслацкага раёну, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжняй плыні. Абалона забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 0,4—0,6 км. У абалоне мэліярацыйныя сыстэмы. Рэчышча моцназьвілістае. Ягоная шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Краскі (16 км) і на дзялянцы за 2 км на поўнач ад мястэчка Зэльва — 2 км на поўнач ад вёскі Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясковыя, стромкія і абрывістыя.

Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

На левым беразе каля вёскі Зальвянкі і на правым каля вёскі Міжэрычаў археалягічныя помнікі — мэзалітычныя і нэалітычныя селішчы, курганны могільнік[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 172—173.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.