Зальман Шазар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зальман Шазар
3-ці Прэзыдэнт Ізраілю
21 траўня 1963 — 23 траўня 1973
Папярэднік: Іцхак Бэн-Цьві
Наступнік: Эфраім Кацыр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 лістапада 1889(1889-11-24) або 22 сьнежня 1889(1889-12-22)[1]
Мір, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 5 кастрычніка 1974(1974-10-05)[2][3][4] (84 гады)
Ерусалім, Ізраіль
Партыя: Паалей Цыён
Мапаі
Сужэнец: Рахель Кацнельсон[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

За́льман Шаза́р (па-габрэйску: זלמן שז"ר‎, пры нараджэньні Шнэер За́льман Рубашо́ў, або Зальман Львовіч Рубашоў; 24 лістапада 1889, Мір, цяпер Гарадзенская вобласьць — 5 кастрычніка 1974, Ерусалім, Ізраіль) — ізраільскі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю. Публіцыстыку, мастацкую прозу і паэзію пісаў на іўрыце і ідышы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вучыўся ў вядомых унівэрсытэтах Нямеччыны й Францыі. У 1911 годзе ўпершыню пабываў у Палестыне. Пасьля гэтага стаў актыўным прапагандыстам стварэньня незалежнае габрэйскае дзяржавы. Шазар быў абраны ў кіраўнічыя органы сіянісцкага руху, а пасьля пераезду ў Палестыну ў 1924 — у кіраўніцтва Гістадруту (Усеагульнай Фэдэрацыі працоўных Ізраілю).

Зальман Шазар быў міністрам адукацыі і культуры, сябрам праўленьня Габрэйскага агенцтва (Сахнута), начальнікам аддзелу адукацыі і культуры Сусьветнай Сіянісцкай арганізацыі. 21 траўня 1963 году Зальман Шазар стаўся трэцім прэзыдэнтам дзяржавы Ізраіль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]