Замрый

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замрый
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся X стагодзьдзе да н. э.
Памёр 885 да н. э. або 873 да н. э.,

Замрый (па-габрэйску: זמרי) — цар ізраільскі. Быў военачальнік паловы калясьніцаў ізраільскага цара Ілы, якога забіў і заняў царскі сталец. Валадарыў толькі адзін тыдзень. Калі ізраільскае войска, якое абложвала філістымскі горад Гавафон, даведалася пра забойства Замрыем цара Ілы, царом ізраільсікім быў абраны военачальніка Амрый. Ізраільскае войска аблажыла Замрыя ў сталічнай Фірцы, бачачы бязвыхаднасьць свайго становішча, ён спаліў сябе ў царскім палацы.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:... С. 146.