Занзыбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Занзыбар
Месца Індыйскі акіян
Плошча 1900 км²
Краіна Сьцяг Танзаніі Танзанія
Вобласьць Танзанія
Насельніцтва (2012) 1 303 569
Каардынаты 6° пн. ш. 39° у. д. / 06° пн. ш. 39° у. д. / 06; 39Каардынаты: 6° пн. ш. 39° у. д. / 06° пн. ш. 39° у. д. / 06; 39
Занзыбар на мапе Танзаніі
Занзыбар
Занзыбар
Занзыбар

Занзыбарархіпэляг у Індыйскім акіяне, у берагоў Танзаніі, якой і прыналежыць. Найбуйныя выспы — Пэмба і Унгуйя, ва ўжытку таксама званы Занзыбар. Самы вялікі горад выспы — Занзыбар (206 тыс. жыхароў (2002)). Клімат цёплы і вельмі вільготны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да міяцэну архіпэляг уяўляў сабой частку Афрыканскага кантынэнту. Першыя вызначаныя весткі аб ім зьяўляюцца ў X стагодзьдзі, калі тут зьявіліся пэрсы з Шыраза. Мясцовыя жыхары дагэтуль мянуюць сябе «шыразы», хоць пэрсыдзкія пасяленцы былі даволі хутка асіміляваныя. Гэта яны прынеслі на Занзыбар іслам. У цяперашні час мусульмане складаюць да 88 % насельніцтва, астатнія — пасьлядоўнікі афрыканскіх паганскіх культаў і хрысьціяне.

У Сярэднія стагодзьдзі на Занзыбары разгарнуўся гандаль нявольнікамі, якіх лавілі ў афрыканскіх джунглях. З часам рабагандаль засяродзіўся ў руках гандляроў з Амана, якія склалі ядро мясцовай арыстакратыі. У XVI стагодзьдзі Занзыбар уваходзіць у склад каляніяльных валадарстваў Партугаліі, нараўне з Мамбасай і Армузам. У сяр. XVII стагодзьдзя аманскія арабы акрыялі ад удару, нанесенага зьяўленьнем эўрапейскіх калянізатараў, і сталі выціскаць іх з заходняй часткі Індыйскага акіяну. Праўда, на Занзыбары ўлада султана доўгі час заставалася намінальнай.

Султанат Занзыбар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Султанат Занзыбар

Да 1853 г. самы магутны з аманскіх султанаў, Саід ібн Султан, усталяваў кантроль над значнымі ўчасткамі афрыканскага ўзбярэжжа і перанёс сваю сталіцу з Маската на Занзыбар. Выспа перажыла новы ўздым, зьвязаны з узрослым попытам на слановую костку і рабоў — тавары, якія пастаўляліся на мясцовыя рынкі з Афрыкі. Пры султане на Занзыбары вялося шырокае будаўніцтва; архітэктурныя помнікі выспы занесеныя ЮНЭСКА ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.

У 1861 Занзыбарскі султанат аддзяліўся ад Аманскага, а ў 1890 г. перайшоў пад брытанскі пратэктарат.

Занзыбар у складзе Танзаніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 г. улады Занзыбара і Танганьікі падпісалі дамову аб стварэньні адзінай дзяржавы — Танзаніі (назва складзена з першых трох літар слоў «Танганьіка» і «Занзыбар»).

Сучаснае палітычнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы сьцяг Занзыбара быў упершыню падняты ў студзені 2005

Занзыбар зьяўляецца аўтаномнай вобласьцю Танзаніі з адміністрацыйным цэнтрам у г. Занзыбар. З 2005 году на высьпе маецца ўласны сьцяг, прэзыдэнт і парлямэнт.