Зара Луганск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зара
Зара Луганскае.jpg
Поўная назва ФК «Зоря» Луганськ
Заснаваны 1923
Горад Луганскае, Украіна
Стадыён Авангард
Умяшчальнасьць: 22 288
Галоўны трэнэр Юры Вернідуб
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2014—2015 4 месца
Афіцыйны сайт

Зара (па-ўкраінску: Зоря) — украінскі футбольны клюб з гораду Луганскае. Заснаваны ў 1923 годзе. Чэмпіён СССР (1972). На працягу сваёй гісторыі клюб выступаў пад назвамі «Мэталіст», «Дзяржынец», «Працоўныя рэзэрвы» і «Зара-МАЛС». Акрамя перамогі ў чэмпіянаце СССР, клюб двойчы ў 1974 і 1975 гадох выступаў у фіналах Кубка СССР і тройчы атрымліваў тытул чэмпіёна Украінскай ССР. Пасьля распаду Савецкага Саюза «Зара» апынулася ў эліце ўкраінскага айчыннага футболу, аднак празь фінансавыя цяжкасьці выбыла спачатку ў першую, а потым і ў другую лігу чэмпіянату Ўкраіны. У сэзоне 2006—2007 гадоў каманда вярнулася ў вышэйшую лігу. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ва ўкраінскім першынстве зьяўляецца 4 месца сэзону 2014—2015 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]