Заслаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Заслаўскі замак
Заслаўскі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка
Заслаўскі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка
Краіна Беларусь
Места Заслаўе
Каардынаты 54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д. / 54.0075° пн. ш. 27.29222° у. д. / 54.0075; 27.29222Каардынаты: 54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д. / 54.0075° пн. ш. 27.29222° у. д. / 54.0075; 27.29222
Статус Ахоўная зона
Заслаўскі замак на мапе Беларусі
Заслаўскі замак
Заслаўскі замак
Заслаўскі замак
Заслаўскі замак на Вікісховішчы

Засла́ўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места, у абалоне ракі Сьвіслачы. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Заслаўскі замак — адзін зь першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бастыённы замак у Заслаўі ўзьвялі князі Глябовічы ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. на месцы гарадзішча XI ст. Пасярод замку збудавалі кальвінскі збор і мураваны палац.

У 1676 годзе заходнюю частку замка перадалі Заслаўскаму кляштару дамініканаў. У XVIII ст. замак канчаткова страціў вайсковае значэньне[1], рэзыдэнцыю ўладальнікаў места перанесьлі ў іншае месца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У 1870-я гады дадатковыя мураваныя бастыёны разабралі на цэглу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры рэнэсанс, збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы. Ён знаходзіўся за 200 мэтраў на поўнач ад места і атачаўся з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы надзейна прыкрываўся ракой Княгінькай.

Будаваньне на тэрыторыі ранейшага замчышча абумовіла абрысы фартэцыі: крыху звужаны з захаду прастакутнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураванымі цэглай і каменем. Дзеля абароны курцінаў у фланках бастыёнаў разьмяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забясьпечвалі моцны флянгавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаваньні г. зв. п’ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутар, умацоўваліся мураванай сьцяною вышынёй 2,5 мэтры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход дзеля перамяшчэньня абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпанымі зь пяску, жвіру і гліны з выкарыстаньнем фашын.

Галоўны ўваход у замак меў выгляд 2-павярховай брамы і разьмяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, месьцілася меншая брама. Каля галоўнай брамы ад пачатку існаваў падземны ход, зроблены з цэглы. Ён прызначаўся, відаць, дзеля патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскі збору, які стаіць амаль пасярод прастакутніка замка. Вежа, як і сам збор, мела абарончыя функцыі: на шасьці паверхах вежы і пэрымэтрам збору існавалі баявыя байніцы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 547.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613В000336