Заслужаны выратавальнік Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Заслужаны выратавальнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны выратавальнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца асобам шараговага і кіраўнічага складу органаў і падраздзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, працаўнікам аварыйна-выратавальных службаў, якія знаходзяцца на службе ў органах і падраздзяленьнях па надзвычайных сытуацыях пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, альбо якія працуюць у аварыйна-выратавальных службах пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, за заслугі ў прадухіленьні і ліквідацыі надзвычайных сытуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафэсійнай падрыхтоўцы, распрацоўку і засваеньне новых узораў аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў і спосабаў абароны ад надзвычайных сытуацый, за самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаваньні кадраў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]