Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пракурорскім працаўнікам, якія знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, за заслугі ў справе забесьпячэньня і ўмацаваньні законнасьці і правапарадку, абароны правоў і свабодаў грамадзян, а таксама законных інтарэсаў грамадзтва і дзяржавы, дасягнутыя пэўныя вынікі ў барацьбе са злачыннасьцю і выяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасьць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]