Заслужаны працаўнік органаў унутраных справаў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Заслужаны працаўнік органаў унутраных справаў Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік органаў унутраных справаў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца асобам кіруючага і шараговага складу органаў унутраных справаў, якія знаходзяцца на службе ў органах унутраных справаў пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, за заслугі ва ўмацаваньні аховы грамадзкага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасьці, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафэсійнай падрыхтоўцы, распрацоўцы і ажыцьцяўленьні мер па паніжэньні узроўню злачыннасьці, за самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем службовых абавязкаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]