Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, навукоўцам, працаўнікам калектываў фізычнай культуры, фізкультурных арганізацыяў, устаноў адукацыі, навукова-дасьледчых інстытутаў, якія працуюць у сфэры фізычнага выхаваньня і спорту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў разьвіцьці фізычнай культуры і спорту, у арганізацыйна-мэтадычнай, вучэбна-трэніравальнай, выхаваўчай, інжынэрна-тэхнічнай, навукова-пэдагагічнай і гаспадарчай дзейнасьці, удасканаленьні сыстэм фізычнага выхаваньня насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненьняў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]