Заходне-Сыбірская раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Заходне-Сібырская раўніна ў Томскай вобласьці

Заходне-Сыбірская раўніна (нізіна) разьмешчана ў Азіі, на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнінаў на зямным шары.

Знаходзіцца паміж Карскім морам на поўначы, Тургайскім плато, Казаскім драбнасопачнікам і перадгор’ямі Алтая на поўдні, Уралам на захадзе і Сярэднесыбірскім пласкагор’ем на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500 км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3 млн км². Самыя нізкія часткі ў ццэнтры і на поўначы (50-150 м.), уздоўж заходніх, паўднёвых ды ўсходніх ускраін невялікія (200-250 м.) узвышшы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заходне-Сібірская раўніна. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. С. 15