Заходняя Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Заходняя Беларусь
Краіна Польшча Польшча
Найбуйнейшыя гарады
Дата ўтварэньня 1921
Дата скасаваньня 1939
Афіцыйныя мовы польская
Беларусы ў Другой Рэчы Паспалітай
Заходняя Беларусь на мапе

Захо́дняя Белару́сь — неафіцыйная назва беларускіх земляў, якія ў выніку польска-савецкай вайны, Рыскай дамовы 1921 году і далучэньня ў 1922 годзе Сярэдняй Літвы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі.

Назва ўжывалася ў процівагу ўсходняй частцы беларускага абшару — Савецкай Беларусі (БССР).

На тэрыторыі Заходняй Беларусі былі створаныя Беластоцкае, Віленскае, Наваградзкае і Палескае ваяводзтвы. Сталіцай Заходняй Беларусі лічылася Вільня.

Паводле зьвестак перапісу 1921 року ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 1 млн этнічных беларусаў. Аднак гісторыі лічаць гэтую лічбу заніжанаю і ацэньваюць колькасьць беларусаў у 1,8 млн — 47,6% усяго насельніцтва[1].

Пасьля выбараў 1930 дзеля беларускіх прадстаўнікоў у польскім Сойме скарацілася. На пачатку 30-х рокаў польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асіміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў. У 1938 ва ўсходняй Польшчы каля 100 праваслаўных храмаў былі зруйнаваныя альбо перададзеныя пад юрысдыкцыю рыма-каталіцкай царквы.

У выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край зь Вільняй быў перададзены Летуве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 году была ўключана ў склад БССР.

Напрыканцы Другой Сусьветнай Вайны паводле пагадненьня паміж савецкім і польскім урадамі 1945 году Беласточчына перададзеная Польшчы, у складзе якой было адноўлена Беластоцкае ваяводзтва. У 1999 ў Польшчы ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна зь якім Беластоцкае ваяводзтва скасаванае й увайшло ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marek Wierzbicki. Stosunki polsko-białoruskie pod okupacją sowiecką, 1939—1941 (пол.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Białystok: 2003. — № 20.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]