Зацьменьне Месяца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поўнае зацьменьне Месяца. 21 сьнежня 2010 г.

Зацьменьне Месяца — зацьменьне, якое надыходзіць, калі Месяц уваходзіць у конус ценю, які ўтварае Зямля. Дыятэмар плямы Зямлі на адлегласьці 363 000 км (мінімальная адлегласьць ад Зямлі да Месяца) складае каля 2,5 дыямэтраў Месяца, таму Месяц можа цалкам знаходзіцца ў ценю. У кожны момант зацьменьня ступень пакрыцьця дыска Месяца зямным ценем выражаецца праз фазу зацьменьня Ф. Велічыня фазы вызначаецца адлегласьцю 0 ад цэнта Месяца да цэнта ценю. У астранамічных календарах прыводзяцца велічыні Ф і 0 для розных момантаў зацьменьня.

Калі Месяц падчас зацьменьня залкам уваходзіць у цень Зямлі, гэтая зьява называецца поўным зацьменьнем Месяца, калі часткова — частковым зацьменьнем.

Поўнае зацьменьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схема зацьменьня месяца

Зацьменьне месяца можна назіраць на палове тэрыторыі Зямлі (там, дзе на момант зацьменьня Месяц знаходзіцца над небасхілам). Выгляць Месяца у ценю Зямлі зьяўляецца аднолькавым зь любога пункту. Найбольшая тэарэтычная працягласьць поўнай фазы зацьменьня Месяца складае 108 хвілінаў; такімі былі, напрыклад, зацьменьні Месяца 13 жніўня 1859 году, 16 ліпеня 2000 году.

Падчас зацьменьня, нават поўнага, Месяц не зьнікае цалкам, а робіцца цёмна-чырвоным. Гэты факт тлумачыцца тым, што нават у фазе поўнага зацьменьня Месяц працягвае асьвятляцца. Сонечныя прамяні, якія праходзяць па датычнай да зямной паверхі, расьсейваюцца ў атмасфэры Зямлі і за кошт гэтага расьсейваньня часткова дасягаюць Месяца. Паколькі атмасфэра Зямлі зьяўляецца найбольш празрыстай для промняў чырвона-аранжавай часткі спэктра, менавіта гэтыя промні ў большай ступені дасягаюць паверхні Месяца падчас зацьменьня, што і тлумачыць афарбоўку дыска Месяца. Па сутнасьці, гэта такі самы эфэкт, як і аранжава-чырвоны колер неба каля небасхіла (золак) перад узыходам і адразу пасьля захаду сонца. Для ацэнкі яркасьці зацьменьня выкарыстоўваецца шкала Данжона.

Выгляд Месяца падчас поўнага зацьменьня

Назіральнік, які знаходзіцца на Месяцы, у момант поўнага (або частковага, калі ён знаходзіцца на засьцянутай частцы Месяца) зацьменьня бачыць поўнае сонечнае зацьменьне (зацьменьне Сонца Зямлёй).

Частковае зацьменьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Месяц трапляе ў поўны цень Зямлі толькі часткова, назіраецца частковае зацьменьне. Падчас яго частка Месяца зьяўляецца цёмнай, а іншая частка, нават у найбольшай фазе, знаходзіцца ў паўценю і асьвятляецца сонечнымі прамянямі.

Паўценевае засьменьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вакол конуса ценю Зямлі прымутнічае паўцень — вобласьць прасторы, у якой Зямля захіляе Сонца толькі часткова. Калі месяц праходзіць вобласьць паўценю, але не ўваходзіць у цень, адбываецца паўценявое зацьменьне. Падчас яго яркасьць Месяца зьмяншаеццца, але нязначна: такое памяншэньне практычна немагчыма заўважыць няўзброеным вокам і фіксуецца толькі прыборамі. Толькі калі Месяц падчас паўценявога зацьменьня праходзіць блізка да конуса поўнага ценю, пры ясным небе можна заўважыць пацямненьне з аднаго краю месяцовага дыска.

Пэрыядычнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны год адбываюцца прынамсі два месяцовыя зацьменьні, аднак у сувязі зь несупадзеньнем плоскасьцяў месяцовай і зямной арбітаў, іх фазы адрозьніваюцца. Зацьменьні паўтараюцца ў тым самым парадку кожныя 6585⅓ дзён (або 18 гадоў, 11 дзён і прыблізна 8 гадзінаў - пэрыяд, які называецца сарас): ведаючы, дзе і калі назіралася поўнае месяцовае зацьменьне, можна дакладна вызначыць час наступных і папярэдніх зацьменьняў, якія будуць добра бачныя ў гэтай мясцовасьці. Такая цыклічнасьць часта дапамагае датаваць падзеі, якія апісваюцца ў гістарычных летапісах.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся падчас зацьменьняў Месяца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Айомайтис А. (фото), Шень А. Космография. М.: МЦНМО, 2009.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацьменьне Месяцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў