Зацікаўленае згуртаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зацікаўленае згуртаваньне — аб'яднаньне людзей з супольнымі рысамі, поглядамі або перакананьнямі дзеля правядзеньня ў жыцьцё або абароны сваіх зацікаўленасьцяў, што мае нутраныя правілы, умовы сяброўства, сходы й выбарных службоўцаў і з гэтае прычыны захоўвае пераемнасьць.

Самаўладныя ўрады адмаўляюць існаваньне незалежных зацікаўленых згуртаваньняў і ўвод іх патрабаваньняў у ход прыняцьця пастановаў, бо асобы ў кіраўніцтве самі прадстаўляюць зацікаўленыя згуртаваньні. Дазволеныя зацікаўленыя згуртаваньні зьяўляюцца ўяўнымі (фармальнымі), бо:

  1. утвараюцца ня дзеля выказу інтарэсаў, але дзеля паляпшэньня становішча часткі ўжо занадта магутнага кіраўніцтва;
  2. падначаленыя дзяржаве або створаныя ёю ды служаць мабілізаваньню, упарадкаваньню й пашырэньню ўлады ўрада;
  3. іх прызначэньне заключаецца ў тлумачэньні таго, як урад задавальняе патрэбы іх сяброў, і тлумачэньні тых патрэбаў;
  4. робяць асобаў аднастайнымі, сочаць за імі й дапамагаюць ажыцьцяўляць урадаваньне;
  5. зьяўляюцца толькі прыладаю кіраваньня людзьмі, хоць іх існаваньне й сьведчыць, што ўнутры кіраўніцтва адбываецца спаборніцтва.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Абмежаванае. Прадстаўляе вузкі інтарэс сваіх сяброў.
  2. Шматпраблемнае. Праводзіць у жыцьцё зацікаўленасьці, шырэйшыя за інтарэсы ўласна сваіх сяброў.
  3. Аднапраблемнае (Аднае праблемы). Узьнікае ў адказ на спрэчнае грамадзкае пытаньне.
  4. Падтрымкі. Заснаванае на грамадзкіх пачатках, каб выказваць нярэчыўныя зацікаўленасьці.
  5. Ціску. Мае за адзіную мэту ўплыў на ўрад.

Карысьць ад удзелу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Рэчыўная:

  • Узнагарода, заробак;
  • Паслуга або зьніжка на яе.

2. Духоўная:

  • Далучанасьць да людзей, узаемадзеяньне з імі;
  • Пачуцьцё адзінства й прыналежнасьці;
  • Пачуцьцё грамадзкага сумленьня;
  • Вызначэньне або ўмацаваньне разуменьня кірунку жыцьця.

3. Грамадзкая:

Прызначэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Уплыў на ўрад дзеля дастатку сваіх сяброў.
  2. Крыніца зьвестак для ўраду.
  3. Прадстаўніцтва (або ўзрушэньне). Водгук на дзеяньне ўраду.
  4. Дапамога ва ўзаконьваньні дзяржаўнага ладу праз дзеяньне ў яго рамках.
  5. Перашкода засяроджаньню ўлады праз самастойнасьць у сваім абсягу дзейнасьці ды спабор з іншымі зацікаўленымі згуртаваньнямі. З прычыны ж зацікаўленьня толькі асобнымі бакамі жыцьця сваіх сяброў не імкнецца да ўсеабдымнага панаваньня над імі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Паведамленьне патрабаваньняў;
  2. Засьценны ўплыў;
  3. Перакананьне й грашовая ды перадвыбарчая падтрымка вылучэнца на пасаду;
  4. Страйк;
  5. Байкот;
  6. Зварот у суд[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Ўінтэр Гэрбэрт Р., Бэлоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з анг. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 — Старонкі 139—151, 161—169.