Заява 32-х

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зая́ва 32-х — даклад, накіраваны 1 лютага 1921 году ў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б 32 беларусамі-камуністамі (Сьцяпан Булат, Пётар Ільючонак(d), Язэп Каранеўскі, А. Кудзелька, Міхаіл Кудзелька і інш.)

Быў спробай выпрацаваць праграму адраджэньня Беларусі ва ўмовах пераходу ад грамадзянскай вайны да мірнага разьвіцьця, улічваючы захоп Польшчай Заходнай Беларусі, прапаноўвалася сабраць беларускія землі ў межах адзінага вытворча-гаспадарчага і этнаграфічнага арганізму і перадаць БССР тэрыторыі, якія засталіся ў складзе РСФСР у часе грамадзянскай вайны. Эканамічныя адносіны з Савецкай Расеяй меркавалася будаваць на аснове адзінага гаспадарчага пляну, з улікам гістарычных асаблівасьцяў, рэсурса-сыравіннага забесьпячэньня Беларусі. Значная частка дакладу прысьвечаная нацыянальна-культурным пытаньням: разьвіцьцю народнай асьветы, школы, кнігавыдавецтва, фармаваньню нацыянальных кадраў, пашырэньню ўжываньня беларускае мовы. Адначасова з дакладам ягоныя аўтары зьвярнуліся 14 студзеня 1921 году з дакладной цыдулкай у ЦК РКП(б)[1].

У 1930-я гады ў часе кампаніі супраць «нацдэмаў» Заява 32-х была пастаўленая ў віну ейным аўтарам як «контрарэвалюцыйны акт», «нацыянал-дэмакратычны катэхізіс», і бальшыня аўтараў была рэпрэсаваная[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 26.