Заўтра ўстану і абваруся гарбатай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заўтра ўстану і абваруся гарбатай
Zítra vstanu a opařím se čajem
Жанр фантастычная камэдыя
Рэжысэр Індржых Поляк
Сцэнарыст Мілаш Мацоўрак
Індржых Поляк
У ролях
Кампазытар Карэл Свобада
Апэратар Ян Каліш
Мантаж Zdeněk Stehlík[d][1]
Вытворчасьць Filmové Studio Barrandov
Дата выхаду 1977
Працягласьць 93 хв.
Краіна Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Мова чэская
Старонка на IMDb

«Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (па-чэску: Zítra vstanu a opařím se čajem) — фантастычная кінакамэдыя чэскага рэжысэра Індржыха Поляка паводле аднайменнага аповеду чэскага фантаста Ёзэфа Нэсвадбы.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне адбываецца ў будучыні, калі людзі атрымалі магчымасьць зьдзяйсьняць падарожжы ў часе. Камэрцыйная фірма ладзіць тэматычныя турыстычныя вандроўкі ў мінулае. Гэтым вырашае скарыстацца група нацыстаў (Уладзімер Меншык, Іржы Совак і Уласьціміл Бродзкі), якая вырашыла вярнуцца ў мінулае і перадаць Гітлеру вадародную бомбу, каб Нямеччына змагла перамагчы ў Другой сусьветнай вайне.

Пілёт машыны часу (Пэтар Костка), якога нанялі нацысты, наконадні памірае, задушыўшыся рагалікам. Ягоны брат-блізьнятка вырашае замяніць брата, ня маючы ніякага ўяўленьня пра падступны плян…

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]