За нашу і вашу свабоду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

За нашу і вашу свабоду — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што ня можа быць вольным народ, які заваёўвае іншы народ.[1] Зьяўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыюецца з часамі, калі жаўнеры падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасьць па ўсім сьвеце.[2][3]

Дэвіз існуе ў розных варыянтах, пасьлядоўнасьць словаў у выразе можа зьмяняцца. У прыватнасьці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».

Узьнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню дэвіз зьявіўся і выкарыстоўваўся Тадэвушам Касьцюшкам (у форме польск. Za naszą wolność i waszą) напрыканцы 18 стагодзьдзя падчас паўстаньня 1794 году[2][3][4][5][6].

25 студзеня 1831 году на патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве ў падтрымку паўстаньня дзекабрыстаў дэвіз быў выкарыстаны на маніфэстацыйных штандарах у выглядзе «Ў імя Бога за нашу і вашу свабоду». Як мяркуецца, аўтарства дэвізу належыць Яўхіму Лялеўлю[7][8]. Менавіта гэты варыянт у скарочаным выглядзе і здабыў папулярнасьць.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Інтэрбрыгадаў у Гішпаніі. У верхнім правым куце — «Por Vuestra Liberdad y la Nuestra»

Дэвіз выкарыстоўваўся на штандарах паўстаньня 1830—1831 гадоў. Лёзунг быў выканаты на дзьвюх мовах — па-польску і па-расейску — з двух бакоў і са знакам чырвонага крыжа на белым тле. Лёзунг быў прызначаны, каб паказаць мэту паўстаньня, якое было скіраванае не супраць расейцаў, а супраць царскага дэспатызму. У польскамоўнай і вугорскамоўнай вэрсіях лёзунг ужываўся атрадам Юзэфа Бэма ў Вугоршчыне ў 1848 годзе. Многія вугорцы, французы, італійцы і нават расейцы пад гэтым дэвізам падтрымалі паўстанцаў.

Фатаздымак аднаго з плякатаў дэманстрантаў 25 жніўня 1968 году

Дэвіз выкарыстоўваўся высланымі польскімі рэвалюцыянэрамі пачынаючы з Забайкальскага паўстаньня 1866 году. «За вашу и нашу свободу» — назва мэдаля, якім узнагароджваліся польскія ўдзельнікі Інтэрнацыянальных брыгадаў у Гішпаніі ў 1936—1939 гадох.[9] Таксама лёзунг выкарыстоўваўся падчас паўстаньня ў Варшаўскім гета ў 1943 годзе.

Лёзунг быў вышыты на сьцягу інтэрбрыгадаў у Гішпаніі.[9]

Лёзунг «За вашу і нашу свабоду» прысутнічаў на адным з плякатаў на дэманстрацыі 25 жніўня 1968 году на Чырвонай плошчы ў Маскве (пратэст супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну).[10]. Як і іншыя лёзунгі, гэты лёзунг быў кваліфікаваны як «паклёпніцкі» і «загадзя ілжывы»; дэманстранты атрымалі суворыя пакараньні.[11]

Мэдаль «За вашу і нашу свабоду»

У тым жа месцы гэты лёзунг быў выкарыстаны зноў праз 40 гадоў дэманстрантамі падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі 24 жніўня 2008 году[12][13], хаця адзін з дэманстрантаў заявіў, што «Акцыя прысьвечаная змаганьню за грамадзянскія правы і ніяк не зьвязаная з падзеямі ў Грузіі».[14]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  За нашу і вашу свабодусховішча мультымэдыйных матэрыялаў