Звычайныя людзі і незалежныя асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Звычайныя людзі і незалежныя асобы
OBYČAJNÍ ĽUDIA a nezávislé osobnosti
Лідэр партыі Ігар Матавіч
Дата заснаваньня 11 лістапада 2011
Штаб-кватэра Сьцяг Славаччыны Студэнцкая, 2, 91701 Трнава
Ідэалёгія кансэрватызм
Колькасьць дэпутатаў
· Нацыянальная Рада
14 / 150
Афіцыйны сайт www.obycajniludia.sk

Звычайныя людзі і незалежныя асобы (па-славацку: OBYČAJNÍ ĽUDIA a nezávislé osobnosti, скарочана OĽaNO), раней Звычайныя людзі — славацкая правацэнтрысцкая кансэрватыўная палітычная партыя, зарэгістраваная ў лістападзе 2011. Старшыня — Ігар Матавіч. Пазыцыянуе сябе як плынь незалежных сябраў, у сваёй палітыцы схіляецца да кансэрватызму і хрысьціянска-дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На парлямэнцкіх выбарах 2010 року чатыры сябры грамадзкага аб’яднаньня «Звычайныя людзі» ўдзельнічалі ў выбарах на апошніх месцах партыйных сьпісаў лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць. У пайменным галасаваньні занялі 4-7 месцы і разам атрымалі 118 177 прэфэрэнцыйных галасоў[1]. У парлямэнце дзейнічалі як плятформа ў рамках СіС, пазьней як незалежныя дэпутаты.

Увосені 2011 грамадзкае аб’яднаньне было пераўтворанае ў партыю, якая ў наступным року ўпершыню ўзяла ўдзел як самастойны суб’ект. Атрымала 218 537 галасоў (8,55%) і атрымала 16 дэпутацкіх мандатаў[2][3]. У парлямэнце заняла трэцяе месца пасьля Смэру і ХДР, апярэдзіўшы ня толькі сваю колішнюю каляжанку СіС, але й Мост з СДХУ — ДП[2].

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок выбараў Выбары ў Галасоў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
2010 Народная Рада Славаччыны 307 287 12,14% 4 з 22[a] Праўладная
2012 Народная Рада Славаччыны 218 537 8,55% 16 трэцяе Апазыцыя

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У складзе партыі Свабода і салідарнасьць

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Výsledky prednostného hlasovania(славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (2010-06-13). Праверана 2013-11-12 г.
  2. ^ а б Počet a podiel platných hlasov odovzdaných pre politické strany(славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (2012-03-11). Праверана 2012-03-11 г.
  3. ^ Výsledky volieb: zoznam poslancov a poradie v kružkovaní(славацк.). Denník SME (11.3.2012). Праверана 12.3.2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]