Звышадчувальнасьць зубоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Звышадчувальнасьць зубоў (гіпэрэстэзія; па-грэцку: ὑπερ + αἴσθησις — звыш + адчуваньне) — павышаная адчувальнасьць тканак зуба да мэханічных (дотык зубной шчоткі(en)), тэмпэратурных (цеплыня і холад) і хімічных (горкая, кіслая, салёная і салодкая ежа) раздражняльнікаў. Зьяўляецца ў выніку агаленьня нэрвовых канчаткаў у дэнтынных(en) мікратрубках пасьля разбурэньня зубной эмалі(en).

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца праз уніканьне ўжыцьця вырабаў з высокім утрыманьнем кісьляў (таматы і цытрусавыя, кола і іншыя безалькагольныя газаваныя напоі), чыстку зубоў пасьля ежы шчоткай зь мяккім шчаціньнем плаўнымі вэртыкальнымі рухамі, выкарыстаньне пасты з солямі калю (нітрат або хлярыд), фтарыдамі і хлярыдам стронцу, пазьбяганьне мэханічнага і хімічнага адбельваньня.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе гарачая, кіслая і халодная ежа, газаваныя напоі, выкарыстаньне шчоткі з жорсткім шчаціньнем і пасты са злучэньнямі алюміну, крэмну і сода-бікарбанату(en), нерэгулярная чыстка зубоў, скрыгатаньне зубамі ў сьне, няправільны прыкус, хвароба калязубных тканак, карыес, нэрвовыя і эндакрынныя хваробы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]