Здудзічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Здудзічы
трансьліт. Zdudzičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Чыркавіцкі
Насельніцтва: 159 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 247414
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′56″ пн. ш. 29°34′49″ у. д. / 52.73222° пн. ш. 29.58028° у. д. / 52.73222; 29.58028Каардынаты: 52°43′56″ пн. ш. 29°34′49″ у. д. / 52.73222° пн. ш. 29.58028° у. д. / 52.73222; 29.58028
Здудзічы на мапе Беларусі ±
Здудзічы
Здудзічы
Здудзічы
Здудзічы
Здудзічы
Здудзічы

Зду́дзічы[1]вёска ў Шацілавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Здудзічы ўваходзяць у склад Чыркавіцкага сельсавету. Знаходзіцца ля ўпадзеньня ракі Алы ў раку Бярэзіну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час уваходжаньня зямель Расейскай імпэрыі яны належалі да 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласьці Бабруйскага павету і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласьці 63 вёрсты ад Бабруйску. У 1895 г. у вёсцы налічвалася 60 двароў (па зьвестках Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам[2]. У 1993 годзе пры зборы краязнаўчых зьвестак для кнігі «Памяць» Шацілавіцкага раёну была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы ХІІ стагодзьдзя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 159 чалавек
  • 1999 год — 270 чалавек

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 305
  2. ^ Jel.A.(Jelski A.)Zdudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 545

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]