Зэмбінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зембінскі сельсавет»)
Зэмбінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Зэмбін
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1312 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222133
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зэ́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зэмбін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно, Сялец — скасаванага Карсакавіцкага сельсавету[1].

Колішнія населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Бакавічы, Зосіна, Камуна, Кішкурны, саўгас «Серпухава», Холмшчына, Штонікі[2], пасёлак Сержпутова, вёскі Андроўнікі, Гарадкі, Гарадкі 2 (Гарадкі 2-я[2]), Жуковічы, Ліпнікі, Маркоўшчына, Міхалова (Міхайлова[2]), Шарабурышча, Штонікі, хутар Каменны Мост, маёнтак Кімія (Кімійшчына, Кіміцы, Пятроўскае, Пятроўскія), фальварак Любасеі (Кімейшчына), засьценак Пятроўскі, камуна Кімія. Вёскі, якія цяпер зьяўляюцца часткай Зэмбіна: Жураўка, Загорнае, Лошава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  2. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]