Земляны Вал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзкі Вал на старой паштоўцы

Земляны Вал — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная ўздоўж мескіх земляных умацаваньняў. Пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад ад Ракаўскага завулка[a], потым да вуліцы Юраўска-Завальнай, далей уніз Раманаўскай Слабадой, перасякаў Нямігу, потым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замку і далей верхняй часткай вуліцы Трубнай[b] на вуліцу Лошыцкую[c] да вуліцы Магазыннай[d], уздоўж яе ў Мескі сад[e].

Дэпо на Гарадзкім Вале

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI—XVIII стагодзьдзях старая частка Менску абмяжоўвалася земляным валам, і местам лічылася толькі тэрыторыя ў ягонай сярэдзіне. Межы абарончага вала да гэтага часу можна прасачыць у пляне места.

У першай палове XIX ст. вал выпраставалі, ягоныя рэшткі можна заўважыць на гістарычнай Магазыннай вуліцы. На месцы вала высадзілі ліпы і таполі. Да 1965 року паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі Юраўска-Завальную і Трубную вуліцы, але іх зьнішчылі пры рэканструкцыі места. Таполі, высаджаныя адначасна зь ліпамі на вуліцы Лошыцкай, сьпілавалі ў 1948 року.

Зь землянымі валамі маюць зьвязак такія менскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя[f] — «за горадам». У наш час пра існаваньне мясцовасьці напамінае вуліца Гарадзкі Вал.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Вызваленьня
  2. ^ Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Берсана
  3. ^ Перайменаваная ўладамі Расейскай імпэрыі ў Каломенскую вуліцу, цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Сьвярдлова
  4. ^ Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Кірава
  5. ^ Пазьней «Губэрнатарскі сад», цяперашняя афіцыйная назва — Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага
  6. ^ Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Абутковая

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Жучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя. — Мн., 1979.