Злачынства ў Будоўлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Злачынства ў Будоўлі
Краіна Польшча
Месца Будоўля (Гарадзенскі раён)
Тып катастрофы разаніна[d]
Дата 21, 23 верасьня 1939
Наступствы
Загінулі ня менш за 10
Каардынаты 53°35′12″ пн. ш. 24°04′35″ у. д. / 53.58667° пн. ш. 24.07639° у. д. / 53.58667; 24.07639Каардынаты: 53°35′12″ пн. ш. 24°04′35″ у. д. / 53.58667° пн. ш. 24.07639° у. д. / 53.58667; 24.07639
Злачынства ў Будоўлі на мапе Польшчы (1918—1939)
Злачынства ў Будоўлі
Злачынства ў Будоўлі
Злачынства ў Будоўлі

Злачы́нства ў Будо́ўлі — масавае забойства, зьдзейсьненае 21 і 23 верасьня 1939 году ў ваколіцах пасёлка Будоўля гміны Жыдомля Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.

Ягонымі ахвярамі сталі ня менш за 7 польскіх вайсковых асаднікаў, якія жылі ў Будоўлі, солтыс вёскі Мар’янаўкі, адзін паручнік Польскага войска, адзін польскі паліцыянт; злачынцы — чальцы прасавецкага вясковага камітэту зь вёскі Абухава беларускай нацыянальнасьці. Злачынства адбылося ва ўмовах анархіі і бяззаконьня, якія прысутнічалі на паўночна-ўсходніх землях Польскай Рэспублікі ў першыя дні пасьля нападу СССР на Польшчу ў верасьні 1939 году. Забойствы мелі рысы злачынства супраць чалавечнасьці. Толькі адзін злачынец быў арыштаваны і асуджаны ў 1942 годзе. У 90-я гады XX стагодзьдзя пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася пачаць расьсьледаваньне ў гэтай справе ў сувязі з «адсутнасьцю рысаў злачынства».

Гістарычны фон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле тэзісу Альфонса Крыніцкага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя гміны Жыдомля ўваходзіла ў склад так званага сьціслага беларуска-польскага абшару, што азначае, што праваслаўнае беларускае насельніцтва пераважала на вясковых тэрыторыях, а ў большых населеных пунктах дамінавалі палякі[1]. Паводле агульнага сьпісу ад 1921 году, у гміне жыло 4367 асобаў, у тым ліку 2812 (64%) беларусаў, 1549 (35%) палякаў і 6 жыдоў[2]. У міжваенныя гады на тэрыторыі гміны адбывалася інтэнсіўнае польскае асадніцтва, у часе якога было створана некалькі пасёлкаў вайсковых асаднікаў[3]. Іх прысутнасьць мела на мэце ўзмацніць сувязь гэтых зямель з Польшчай, аднак прывяла да паглыбленьня напружанасьці па нацыянальным пытаньні[1][4].

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўваходу Чырвонай арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай у вёсцы Абухава мясцовыя беларусы сфармавалі прасавецкі вясковы камітэт, які ўзначаліў Уладзімер Янучэня. 20 верасьня 1939 гэты камітэт заклікаў свае падкантрольныя збройныя групы арыштаваць польскіх вайсковых асаднікоў з пасёлка Будоўля. Афіцыйнай прычынай была давесьці іх на важны сход у Абухове. Беларускія байцы затрымалі 7 асаднікаў і аднаго польскага паліцыянта, які знаходзіўся там выпадкова:

  1. Эдварда Новака;
  2. Балеслава Пшэразінскага;
  3. Яна Завадзкага;
  4. Станіслава Шубу;
  5. Пётра Крупу;
  6. Яна Ягельскага;
  7. Уладыслава Янішэўскага;
  8. паліцыянта невядомага прозьвішча[3].

Арыштаваныя былі зачыненыя ў падвале беларуса прозьвішчам Тотаць. 21 верасьня да іх далучылі паручніка Польскага войска, захопленага ў вёсцы Коматава, а таксама солтыса суседняй вёскі Мар’янаўкі прозьвішчам Уліда. У паручніка забралі 7 тысячаў злотых. Некалькі гадзінаў пазьней паручніка і солтыса вывелі на праваслаўныя могілкі ў Жыдомлі, дзе іх забілі і зьнялі вопратку. Забойства зрабілі чальцы кіраўніцтва прасавецкага абухоўскага вясковага камітэту:

  1. Уладзімер Аплевіч — камэндант мясцовай прасавецкай міліцыі, 24 гады;
  2. Павал Аплевіч, 32 гады;
  3. Габрыель Ясюкевіч, 24 гады;
  4. Ян Шырка, 27 гадоў[3].

Цягам наступных двух сутак зьняволеньня пасяленцаў Будоўлі падвяргалі катаваньням і допытам. Адзінае абвінавачаньне, якое ім прадставілі, быў удзел на баку Польшчы ў польска-бальшавіцкай вайне, якая адбылася 20 гадоў раней. 23 верасьня каля 18:00 гадзінаў арыштаваных усёй групай зьвязалі, вывелі на вуліцу і пад канвоем павялі ў бок Жыдомлі. Пасьля таго, як прайшлі скідальскую шашу, у полі ўсіх забілі асабліва жорсткім спосабам. Каты скарысталіся акрыцьцём ночы і пахавалі сваіх ахвяраў на месцы здарэньня, у толькі што разаранай зямлі[3].

Брацкая магіла была выяўлена празь некалькі дзён. Затрыманых пасяленцаў знайшлі забітымі вычварным спосабам. Ян Завадзкі і Станіслаў Шуба былі прывязаны сьпіна да сьпіны калючым дротам, на іхніх целах былі выяўлены сьляды катаваньняў, жорсткасьці, а ў роце зямля. Яну Ягельскаму зьдзерлі скуру жывата. Баляславу Пшэразінскаму распаролі жывот, у выніку чаго кішкі вываліліся на сьцёгны і калены. Пятру Крупу адсеклі верхнюю частку чэрапа, пакінуўшы толькі ніжнюю сківіцу, тым часам як галаву Эдварда Новака падзялілі напалам[3].

На аснове сьведчаньняў сьведкаў атрымалася высьветліць, што забойства асаднікаў зрабілі:

  1. Уладзімер Янучэня — жыхар Абухова, старшыня мясцовага прасавецкага вясковага камітэту; да 1939 году кіраўнік мясцовай ячэйкі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі;
  2. Уладзімер Аплевіч, 24 г.;
  3. Павал Аплевіч, 32 г.;
  4. Габрыель Ясюкевіч, 24 г.;
  5. Міхаіл Сідарчук, 28 г.;
  6. Павал Будрык, 36 г.;
  7. Уладзімер Кавальчук, 22 г.;
  8. Ігнат Новік, 42 г.;
  9. Ян Шырка, 27 г.;
  10. Фрол Янученя, 18 г.;
  11. Пётар Сьлізевіч;
  12. Мікалай Іванавіч Паталота;

Усе яны былі чальцамі прасавецкага вясковага камітэту ў Абухове[3].

Паводле пазьнейшых сьведчаньняў Уладзімера Аплевіча, забіваныя асаднікі за момант перад сьмерцю не маглі паверыць, што гінуць з рыкаў ранейшых суседаў, зь якімі да гэтага часу жылі ў добрых адносінах. Шмат з забойцаў працавала раней у гаспадарствах асаднікаў і часта карысталася іхняй дапамогай, асабліва вясной. Забойцы і ахвяры неаднаразова наведваліся ўзаемна ў час сямейных мерапрыемстваў, і ніколі не было паміж імі ніякіх сур’ёзных канфліктаў[3].

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўмацаваньня савецкай улады некаторыя са злачынцаў атрымалі пасады ў новай дзяржаўнай адміністрацыі. Уладзімер Янучэня ў 1939 годзе стаў настаўнікам у пачатковай школе ў Абухове. Працаваў там да пачатку савецка-нямецкай вайны ў 1941 годзе. Хутка пасьля таго быў застрэлены немцамі, імаверна за камуністычную дзейнасьць. Уладзімер Аплевіч яшчэ доўга пасьля злачынства апранаўся ў мундыр забітага афіцэра Польскага войска. Ад 1939 займаў пасаду камэнданта мясцовай міліцыі, пазьней працаваў на фабрыцы. Там яго схапілі за крадзеж ды адаслалі ў савецкі лягер пад Архангельскам[3].

Працэс у 1942 годзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1941 годзе, у выніку амністыі для польскіх грамадзянаў, Уладзімер Аплевіч быў адпушчаны зь лягеру і перайшоў у Польскую армію ў СССР пад кіраўніцтвам ген. Уладыслава Андэрса, якая ў той час стваралася. Скіравалі яго да запаснога асяродка 5 Дывізіёну Крэсовай Пяхоты і далі функцыю ад’ютанта ксяндза — капляна Ківіньскага. У верасьні 1941 году ў Джалалабадзе яго пазналі сыны асаднікаў з Будоўлі і Лерыполя, якія служылі ў тым самым дывізіёне. Аплевіч быў арыштаваны, а пасьля колькімесячнага дасьледваньня і судовага працэсу расстраляны 10 красавіка 1942 году. Працэс дазволіў адкрыць шмат дэталяў, зьвязаных са злачынствам у гміне Жыдомля[3].

Спроба распачацьця расьсьледаваньня ў 1993 годзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палкоўнік Антоні Томчык, сын аднаго з забітых польскіх асаднікаў — ахвяраў злачынства ў суседнім пасёлку Лерыполь доўгі час займаўся зьбіраньнем матэрыялаў і шуканьнем сьведкаў у справе злачынстваў у Будоўлі і Лерыполе. У 1993 годзе зрабіў з дапамогай Галоўнай камісіі дасьледваньня злачынстваў супраць польскага народу зварот у пракуратуру Рэспублікі Беларусь, каб фармальна пачаць дасьледваньне ў справе забойства польскіх асаднікаў з Будоўлі і Лерыполя. Апроч таго, што былі выказаныя факты і зьвесткі, якія маглі б пашырыць веданьне наконт гэтых злачынстваў, беларуская пракуратура адмовілася пачаць дасьледваньне. Афіцыйнай прычынай была «адсутнасьць рысаў злачынства»[3].

Беларуская пракуратура праігнаравала пры гэтым факт, што забойствы ў Будоўлі і Лерыполі маюць рысы злачынства супраць чалавечнасьці і такім чынам не падлягаюць аўтаматычнаму сканчэньню[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Marek Wierzbicki: Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939. W: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. s. 25-43.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924, s. 43.
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к Marek Wierzbicki: Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku. W: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. s. 91-97.
  4. ^ Eugeniusz Mironowicz: Białorusini w II Rzeczypospolitej. W: Białoruś. s. 80-111.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яўген Мірановіч: Białoruś. Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo TRIO, 1999, s. 300, seria: Historia państw świata w XX wieku. ISBN 83-85660-82-8.
  • Marek Wierzbicki: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, s. 424, seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2.