Зорны шлях: У пошуках Спока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зорны шлях III: У пошуках Спока
Star Trek III: The Search for Spock
Рэжысэр Леанард Німой
Прадусар Гарв Бэнет, Гэры Нардына, Ральф Ўінтэр
Сцэнарыст Гарв Бэнет
Кампазытар Джеймз Горнэр
Апэратар Чарльз Корэл
Вытворчасьць Сьцяг ЗША Paramaunt Pictures, Cinema Group Ventures
Дата выхаду 1 чэрвеня 1984
Час 105 хв
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 18 млн $
Папярэдні Гнеў Хана
Наступны Зорны шлях: Вандраваньне дадому
Профіль на IMDb

«Зорны шлях 3: У пошуках Спока» (ангел. Star Trek III: The Search for Spock) — трэці поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Star Trek».

  • Прэм’ера фільму адбылася: 1 чэрвеня 1984 году.
  • Бюджэт фільму: 18 000 000 даляраў.
  • Касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША у год паказу: 39 000 000 даляраў.
  • Поўныя касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША: 76 500 000 даляраў.
  • Касавыя зборы па ўсім сьвеце: 87 000 000 даляраў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час дзеяньня фільму: 2286 год. Адмірал Кэрк перажывае цяжкую страту — сьмерць свайго памагатага і сябра Спока. Адначасова з гэтым у яго лепшага сябра, доктара МакКоя адбываецца душэўнае засмучэньне. Сытуацыю растлумачвае прыбылы з Вулькана Сарэк, бацька Спока. Паводле яго словаў, Спок жывы і яго розум зьмешчаны ў целе МакКоя. Існуе і спосаб дапамагчы сябрам. Для яго ажыцьцяўленьня Кэрк зганяе свой былы карабель «USS Enterprise»(цяпер сьпісаны) і ляціць на плянэту Гэнэзіс, парушаючы ўсталяваны на ёй карантын. Адначасова да Гэнэзіса вылятае баявы клінгонскі карабель пад камандаваньнем капітана Круге.

У фільме ўпершыню пасьлядоўна выкарыстоўваецца адмыслова распрацаваная клінгонская мова.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]