Зуйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Зуйка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Туркі
Вусьце Сэрвач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 28 км
Плошча басэйну 142 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Зу́йка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Сэрвачы (басэйн Нёману). Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Туркі Докшыцкага раёну, упадае ў Сэрвач за 1 км на поўдзень ад вёскі Палесьсе. На працягу 13,2 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Ветахмо да вёскі Калягі (5 км) і за 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Ворнаўка да вусьця (8,2 км)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 181

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 181