Зыранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зыранка
рас. Зырянка
Зыранка
Flag of Zyryanka (Yakutia).png
Сьцяг Зыранкі
Дата заснаваньня: 1936
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Якутыя
Муніцыпальны раён: Верхнекалымскі ўлус
Насельніцтва: 2913 чал. (2014)
Часавы пас: UTC+11
Тэлефонны код: +7 41155
Паштовы індэкс: 678770
Нумарны знак: 14
Геаграфічныя каардынаты: 65°44′4″ пн. ш. 150°53′52″ у. д. / 65.73444° пн. ш. 150.89778° у. д. / 65.73444; 150.89778Каардынаты: 65°44′4″ пн. ш. 150°53′52″ у. д. / 65.73444° пн. ш. 150.89778° у. д. / 65.73444; 150.89778
Зыранка на мапе Расеі
Зыранка
Зыранка
Зыранка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зыра́нка (па-расейску: Зырянка; па-якуцку: Зырянка) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Верхнекалымскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на левым беразе ракі Калыма пры упадзеньні ў яе ракі Ясачная. Адлегласьць да Якуцку: наземным шляхам 2440 км, паветраным 1255 км, водным 4282 км. Аэрапорт, рачная прыстань. Насельніцтва: 4245 (1959); 5260 (1970); 5749 (1979); 6687 (1989); 3749 (2002); 3384 (2010); 3009 (2013); 2913 (2014).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя зьвесткі аб наяўнасьці каменнага вугалю ў басэйне ракі Калымы прыводзяцца Янам Чэрскім у 1891 годзе. Ён пісаў пра вугляносныя адкладаньні ў вышнявіне ракі Зыранкі (левы прыток ракі Калымы) і яе прытоках да ручая Хара-Ўлах. У 1930-я гады узьнік пасёлак Зыранка для распрацовак радовішчаў каменнага вугалю. У пасёлку знаходзілася ўпраўленьне Зыранлягу (Дальбуд). З 1940 году — рабочы пасёлак. У гонар Яна Чэрскага ў пасёлку названая вуліца.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зырянка // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.