Зьбігнеў (князь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьбігнеў
Zbigniew
Князь Польшчы
1102 — 1107
Папярэднік Уладзіслаў I Герман
Наступнік Балеслаў III Крывавусны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1070,
Памёр 8 ліпеня 1113
Дынастыя Пясты
Бацька Уладзіслаў I Герман

Зьбігнеў (па-польску: Zbigniew; 1070 — 8 ліпеня 1113?[1]) — князь Вялікапольскі, Мазавецкі й Куяўскі з 1102 па 1107 гады, сын польскага князя Уладзіслава I Германа. У 1095 годзе Зьбігнеў зьявіўся з войскам каля Ўроцлава й вымусіў свайго бацьку зрабіць яго кіраўніком Сылезіі. Ува ўзніклай паміж ім і ўплывовым ваяводам Сецехам нязгодзе страціў свой надзел і трапіў за краты са згоды свайго бацькі. Вызваліўшыся зь няволі пры падтрымцы эпіскапаў і некаторых сьвецкіх паноў, Зьбігнеў аб’яднаўся з братам Балеславам; яны разам аблажылі бацьку ў Плоцку й вымусілі выгнаць Сецеха, пакінулі бацьку Мазовію, а астатнюю краіну падзялілі паміж сабой. Пасьля сьмерці Ўладзіслава з 1102 года Зьбігнеў, які лічыў толькі сябе законным пераемнікам свайго бацькі, пастаянна пад’юджваў супраць Балеслава зьнешніх ворагаў — нямецкага імпэратара Генрыха V і чэхаў — і часьцяком разам зь імі нападаў на брата. У 1106 годзе пасьля няўдалай вайны супраць брата зьбег у Нямеччыну. Праз тры гады Генрых V пад падставай аднаўленьня ўлады Зьбігнева ўварваўся ў Польшчу, але атрымаў паразу. У 1111 годзе Зьбігнеў усё ж такі вярнуўся на радзіму, але па загаду Балеслава быў кінуты за краты й там асьлеплены. Праз нейкі час памёр.

Папярэднік
Уладзіслаў I Герман
Князь польскі
11021107
Наступнік
Балеслаў III Крывавусны

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Tymiński, «Źycie księcia Zbigniewa» (Radom, 1830).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ M. Spórna, P. Wierzbicki: Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego. S. 501. Za tą datą śmierci Zbigniewa opowiadał się również B. Snoch. Zobacz [w]: B. Snoch: Protoplasta książąt śląskich. S. 13.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьбігнеў (князь)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў