Зьвяз (падразьдзяленьне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьвяз нямецкай арміі

Зьвяз[1] — тактычнае падразьдзяленьне, што ўваходзіць у склад роты, батарэі. Асобныя зьвязы могуць утрымлівацца паводле самастойных штатаў у складзе частак, злучэньняў, упраўленьняў, установаў і іншых. Зьвязавая арганізацыя існуе ва ўсіх родах войскаў і спэцыяльных войсках, а таксама ў частках і падразьдзяленьнях забесьпячэньня й абслугоўваньня большасьці ўзброеных сілаў сьвету. Звычайна складаецца з 2—4 аддзяленьняў (разьлікаў, экіпажаў).

Існуюць зьвязы мотастралковыя, мотапяхотныя, пяхотныя, парашутна-дэсантныя, танкавыя, артылерыйскія, мінамётныя, процітанкавыя, разьведвальныя, сапэрныя, сувязі, кіраваньня, камэнданцкія, рэгуляваньня, мэдыка-санітарныя, гаспадарчыя, забесьпячэньня, абслугоўваньня й іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвяз. slounik.org

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зьвяз (падразьдзяленьне)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў