Зьдзіслаў Сіцька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьдзіслаў Сіцька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1939(1939)
в. Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладчык, журналіст
Жанр артыкул,біяграфія

Зьдзіслаў Сіцька (1939, в.Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, журналіст і гісторык[1]. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі й культуры Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1974 годзе скончыў журналісцкі факультэт БДУ. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газэты «Наша слова», часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). Рэдактар газэты «Гаспадар» (Баранавічы).

У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[2].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чалавек, які збіраў камяні: Ігнат Дамейка. — Менск: Тэхналогія, 2005.
  • Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. — 322 с., 290 ас.

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]