Зьлічэньне выказваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зьлічэ́ньне выка́званьняў ці выка́званьняў зьлічэ́ньне — асобны выпадак зьлічэньня, клясы сымбаляў альфабэту якога могуць быць падзеленыя на клясы: прапазыцыянальных сымбаляў, сымбаляў лягічных зьвязак і кляса, якая мае сымбалі адчыняючай і зачыняючай круглых дужак. Формулы ці тэксты фармальнай мовы (зьлічэньня) лёгікі выказваньняў падзяляюцца на простыя і складаныя. Кожны прапазыцыянальны сымбаль разглядаецца як простая формула. Індуктыўна, з дапамогай сымбаляў клясаў лягічных зьвязак, круглых дужак і ўжо пабудаваных формул можна будаваць новыя складаныя формулы.

Мноства аксіём лёгікі выказваньняў можа быць бясконцым, як у выпадку фармалізацыі па Гільбэрце, так — і пустым. У апошнім выпадку патрабуецца больш правілаў вываду — для магчымасьці вываду для кожнай лягічнай зьвязкі формул, якія ня ўтрымліваюць — выпадак фармалізацыі па Генцэне.